ДАІ Мінскай вобласці: Праз кепскія ўмовы надвор’я стала болей аварыяў
04.03.2018 13:58
—
Разное
|
Фота: БЕЛТА ДАІ Мінскай вобласці адзначае рэзкі рост колькасці дробных аварыяў. Гэта адбываецца на фоне пагаршэння ўмоваў надвор’я. Толькі на мінулыя суткі зарэгістравана 120 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі, але без пацярпелых. Яшчэ ў дзвюх аварыях пацярпелі 4 чалавекі, паведамляе 3 сакавіка на трасе Мінск-Гомель ля вёскі Дукора Пухавіцкага раёна 27-гадовы кіроўца маршруткі “Мэрседэс” , якая ішла ў бок Гомеля, няправільна выбраў хуткасць, не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з аўтамабілем “Рэно Сандэра”. Маршрутка вылецела ў кювет і перакулілася. Адна з пасажырак маршруткі атрымала ўдары і трапіла ў лякарню з падазрэннем на чэрапна-мазгавую траўму. Пасажырка “Рэно” разбіла нос, але ёй не спатрэбілася шпіталізацыя. Пазней на той самай трасе 48-гадовы кіроўца аўтамабіля “Рэно Логан” выскачыў на сустрэчную і там сутыкнуўся з “Лексусам”. Кіроўца “Рэно” і яго 47-гадовая пасажырка атрымалі сур’ёзныя пашкоджанні і трапілі ў лякарню. Цяпер на тэрыторыі Мінскай вобласці ДАІ ўвяла спецплан “Надвор’е”. Працуюць дадатковыя патрулі для маніторынгу дарожнай абстаноўкі. На расчыстку дарог і тратуараў накіравана 528 адзінак спецтэхнікі. Кіроўцаў просяць быць асабліва пільнымі.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: БЕЛТА ДАІ Мінскай вобласці адзначае рэзкі рост колькасці дробных аварыяў. Гэта адбываецца на фоне пагаршэння ўмоваў надвор’я. Толькі на мінулыя суткі...
|
|