Жанчына – увасабленне Радзімы. 21.by

Жанчына – увасабленне Радзімы

21.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

DSCF4830
Напярэдадні 8 Сакавіка – Дня жанчын – па традыцыі прайшла сустрэча кіраўніцтва раёна з прадстаўніцамі прыгожай паловы чалавецтва, якія ўзначальваюць арганізацыі, установы, структурныя падраздзяленні ў раёне. Мерапрыемства было арганізавана ў аддзеле ЗАГС г. Століна.

Цёплыя словы пра жанчын, якім даводзіцца, акрамя свайго асноўнага прызначэння – быць маці і гаспадыняй, выконваць яшчэ і адказную функцыю кіраўніка, гучалі ад старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксея Дзямко, намесніка старшыні Столінскага райвыканкама Сяргея Сідарэвіча, начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіля Зарубы.

У час пасяджэння ўдзельніцам было прапанавана выказаць свае думкі на актуальную на цяперашні час тэму “Малая радзіма вачамі сучасных жанчын”. Гутарка ішла і пра тое, што Століншчына ганарыцца сваімі мнагадзетнымі сем’ямі, таму можна было б стварыць адпаведны музей. Дарэчы, такія ўжо ёсць у шэрагу раёнаў. Неабыякавыя нашы жанчыны і да праблемы пазбаўлення бацькоўскіх правоў, ужывання алкаголю, культуры паводзін моладзі  і інш.

Сярод асноўных ініцыятараў і арганізатараў сустрэчы – раённыя арганізацыі Беларускі фонд міру  і Беларускі саюз жанчын.

Алена КЛІМУШКА

Фота Аляксандра НІКІФАРЭНКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жанчына – увасабленне Радзімы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика