15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 21.by

15 сакавіка — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

21.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

У Беларусі праводзіцца традыцыйная акцыя БРСМ «Мы — грамадзяне Беларусі!», прысвечаная Дню Канстытуцыі.

У. Рубашкоў, К. Пятрова, А. Чарнова, Д. Шулья.

У. Рубашкоў, К. Пятрова, А. Чарнова, Д. Шулья.

Пачынаючы з 2004 года, гэты патрыятычны праект маладзёжнай арганізацыі стаў адным з папулярных.
Падчас урачыстых цырымоній ва ўсіх рэгіёнах краіны 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты – выдатнікі вучобы, пераможцы і прызёры рэспубліканскіх спаборніцтваў, конкурсаў, прадметных алімпіяд — атрымліваюць свой самы першы і самы галоўны дакумент – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
— Сімвалічна, што пашпарты вы атрымліваеце ў Год малой радзімы, — адзначыла першы сакратар РК БРСМ Дар’я Сакалоўская. – Памятайце гісторыю сваёй краіны. Дзякуючы нашым продкам сёння вы жывеце ў незалежнай, свабоднай Беларусі. Я ўпэўнена, што вы вырасціце сапраўднымі патрыётамі, якія ганарацца сваёй радзімай, і сваімі справамі будзеце множыць і славіць яе здабыткі.
Сярод тых, хто сёлета атрымаў гэты дакумент, — гімназісты Даніла Шулья, выдатнік вучобы, удзельнік абласнога этапа алімпіяды па матэматыцы, а таксама Уладзіслаў Рубашкоў, Ксенія Пятрова, Аляксандра Чарнова — актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця гімназіі. Безумоўна, гэты дзень запомніцца ім назаўсёды.
15 сакавіка ў райвыканкаме пашпарты атрымаюць 11 навучэнцаў школ раёна. Таксама 33 юнакі і дзяўчаты папоўняць рады БРСМ – ім будуць уручаны членскія білеты.
Анна ЗІМАЦКАЯ.
Фота Валерыя САЛАЎЁВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> У Беларусі праводзіцца традыцыйная акцыя БРСМ «Мы — грамадзяне Беларусі!», прысвечаная Дню Канстытуцыі. У. Рубашкоў, К. Пятрова, А. Чарнова, Д. Шулья. Пачынаючы з 2004...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика