Юныя браслаўчане атрымалі пашпарты
21.03.2018
—
Разное
|
Урачыстая цырымонія адбылася ў гімназіі, дзе з рук пракурора раёна Юрыя Кезіка і начальніка аддзела па грамадзянстве і міграцыі Браслаўскага РАУС Юліі Крупенька юныя браслаўчане атрымалі свой першы і галоўны дакумент — пашпарт. Разам з ім моладзі ўручалі памятнае маляўнічае выданне «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь», дзе выкладзены асноўныя артыкулы Канстытуцыі краіны, інфармацыя пра заканадаўчыя акты і іншыя пазнавальныя матэрыялы. Пасля ўручэння пашпартоў юныя браслаўчане разам прамовілі клятву маладога грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Сваё віншаванне з нагоды значнай падзеі ў жыцці адрасавала ім ад імя бацькоў, якія таксама былі запрошаны на мерапрыемства, браслаўчанка Таццяна Шапялюк. Ад школьнікаў словы прызнання ў любві да сваёй краіны выказала вучаніца сярэдняй школы № 1 Надзея Багдановіч. Будучыню краіны будаваць маладым — гэта адзін з лозунгаў БРСМ. Ён найлепш адлюстроўвае надзеі, якія ўскладае дзяржава на сваіх юных грамадзян. Менавіта ад іх залежыць, якой наша Беларусь будзе праз некалькі дзясяткаў гадоў. Свой першы крок у дарослае жыццё маладыя людзі ўжо зрабілі: атрымалі пашпарты, а значыць, сталі часцінкай вялікай сям’і беларусаў. Няхай яны з гонарам нясуць званне — грамадзянін Рэспублікі Беларусь! ■ Алена НАБЕЕВА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найбольш таленавітыя навучэнцы Браслаўшчыны, пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў, спаборніцтваў, актыўныя ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці і грамадскага...
|
|