На рабоце за станком, дома – за рукадзеллем
26.03.2018
—
Разное
|
Станочніца філіяла кіруючай кампаніі холдынга «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы з больш чым 10-гадовым стажам работы Наталля Карповіч прыемна здзівіла ўсіх сваім хобі. Мастацкія рэчы, вырабленыя з пластыкавых бутэлек, скуры і іншых падручных матэрыялаў, адразу выстаўлялі па ініцыятыве прафсаюза на мастацкіх выставах у фае завода. Выклікала захапленне ва ўсіх, як можна падрыхтаваць такія вытанчаныя фужэры з пэт-бутэлек. А ў гэтым годзе Наталля Вячаславаўна сваю экспазіцыю прадставіла на раённую выставу «Сонцаварот» народнага клуба майстроў народнай творчасці «Пралеска» ў Стаўбцоўскім раённым цэнтры культуры. Работы Наталлі Карповіч прыцягнулі ўвагу тым, што яна была адзінай майстрыхай з мастацкімі вырабамі са скуры. У Наталлі Вячаславаўны атрымаліся прыгожыя гумкі, зашчэпкі для валасоў, банты. Любаваліся наведвальнікі выставы і прыгожымі фужэрамі, прычым ніхто не мог паверыць, што яны зроблены з пластыкавых бутэлек. Хобі гэтае адкрылася ў яе нечакана. У свабодны час паспрабавала зрабіць тое, што ўбачыла ў інтэрнэце. Атрымалася, і стала займаць вольныя хвіліны такой прыемнай творчасцю. А ў народным клубе майстроў народнай творчасці рады, што склад аб’яднання папаўняецца такімі адметнымі ўмельцамі Стаўбцоўшчыны. Святлана ЖЫБУЛЬ Фота Васіля ЗЯНЬКО Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Станочніца філіяла кіруючай кампаніі холдынга «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы з больш чым 10-гадовым стажам работы Наталля Карповіч прыемна здзівіла ўсіх сваім...
|
|