Рабіце заказ — зробім «пад вас!». 21.by

Рабіце заказ — зробім «пад вас!»

26.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жадаеце пастрыгчыся ці зрабіць прычоску – рабіце заказ, прыедзе цырульнік з Чэрвеня! Жадаеце пашыць сукенку, спадніцу, блузку ці штаны – рабіце заказ, прыедзе закройшчык, здыме меркі, будзеце ў абноўцы! Парвалі чаравікі, “дарэзалі” боты, зламалі абцас –прыносьце, абутак завязуць у КБА і там адрамантуюць. Патрэбна новая пасцельная бялізна, піжама, халат ці плед? Выбірайце і купляйце, а ёсць асобныя пажаданні – рабіце заказ, у горадзе пашыюць “пад вас”!


Любое з пералічаных пажаданняў жыхароў самой Рудні і навакольных вёсак паспяхова выконвае прыёмшчык заказаў сельскага комплексна-прыёмнага пункту “Рудня” Наталля ВЛАСІК (на здымку справа). Менавіта ў гэтым сэнс работы КПП – збіраць заказы і задавальняць патрэбы вяскоўцаў у бытавых паслугах. Таксама да спагадлівай і добразычлівай прыёмшчыцы на КПП вяскоўцы прыходзяць, каб набыць патрэбнае з вялікага спісу прадстаўленых тут гаспадарчых і бытавых тавараў. Кожнаму ветлівая гаспадыня КПП дапаможа з выбарам, дасць слушную параду. На вёсцы ўсе ведаюць адзін аднаго, таму наведвальнікі КПП яшчэ і абменьваюцца навінамі, абмяркоўваюць надвор”е, гаспадарчыя работы, падзеі мясцовага жыцця. Інакш кажучы, часам пункт прыёму заказаў выконвае і ролю месца прыемных сустрэч для аднавяскоўцаў. Пры гэтым Руднянскі КПП з’яўляецца адным з лепшых у раёне, пастаянна перавыконвае план па выручцы і колькасці паслуг.
У Наталлі разам з прафесійным святам у гэтыя дні яшчэ і асабісты маленькі працоўны “юбілей”: роўна год таму яна прыйшла працаваць на КПП. Жыве з мужам у Рудні, цікавіцца жыццём дзвюх дачушак, якія, выйшаўшы замуж, змянілі вясковае жыццё на гарадское. А хутка ў сям’і будзе яшчэ адно свята: чакаюць з’яўлення на свет унука! Няхай ён будзе здаровенькім, а ў Наталлі ВЛАСІК і ўсіх яе калег-“бытавікоў” прыбаўляецца заказчыкаў, відаў паслуг і слоў падзякі ад удзячных кліентаў!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жадаеце пастрыгчыся ці зрабіць прычоску – рабіце заказ, прыедзе цырульнік з Чэрвеня! Жадаеце пашыць сукенку, спадніцу, блузку ці штаны – рабіце заказ, прыедзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика