Александр Богданович на приёме в Осиповичах выслушал проблемы земляков
26.03.2018
—
Разное
|
Чарговы прыём жыхароў Асіповіччыны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Багдановіч правёў у прысутнасці старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Сувеева. Такое ўзаемадзеянне прадстаўнікоў рознаўзроўневых органаў прадстаўнічай улады ў зносінах з землякамі безумоўна можа быць плённым — асабліва ў вырашэнні важных праблем рэгіёна. З сямі зваротаў, якія прагучалі падчас прыёму, два мелі адносіны да грамадскіх ініцыятыў мясцовай супольнасці. Гэта — стварэнне ў горадзе скаладрому, прыдатнага для сур’ёзных заняткаў альпінізмам, і праграма адраджэння сваёй малой радзімы, якую распрацавалі і рэалізуюць жыхары вёскі Вялікая Грава. Астатнія ж тычыліся рознабаковых аспектаў удасканалення заканадаўства ў галіне праваахоўнай дзейнасці, сацыяльнай абароны насельніцтва і работы камунальнай гаспадаркі. Фота Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чарговы прыём жыхароў Асіповіччыны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Багдановіч правёў у прысутнасці старшыні... |
|