Асіповічы: коратка аб розным
26.03.2018
—
Разное
|
Раённы хор ветэранаў працы вярнуўся з XIV рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці “Не старэюць душой ветэраны” з Дыпломам I ступені ў намінацыі “Вакальна-харавое мастацтва”, узнагароду такой жа вартасці атрымала жаночая вакальная група. Ганаровая грамата абласнога Савета дэпутатаў была ўручана кіраўніку калектыву Эле Кузьміч. Тэрыторыя Вяззеўскага сельсавета з 1 сакавіка значна павялічылася. У яе склад увайшлі населеныя пункты былога Карытненскага. Зараз яна ахоплівае 29 вёсак, у якіх пражывае 2445 чалавек. Раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва паведамляе, што ў раёне працуе 60 сацработнікаў, з іх 16 у горадзе і 44 у вёсках, шасцёра з якіх — знешнія сумяшчальнікі. Найбольшая колькасць — 9 сацработнікаў — абслугоўвае састарэлых Ліпенскага сельсавета, у Татарцы працуе 7. Безнаяўную жыллёвую субсідыю на частковую аплату жыллёва-камунальных паслуг па выяўленчым прынцыпе за 3 месяцы атрымала 210 жыхароў раёна на агульную суму больш за 11620 руб. Па заяўным прынцыпе субсідыяй скарысталася 8 чалавек амаль на 260 руб. У раённым Цэнтры народных рамёстваў і дэкаратыўна—прыкладнога мастацтва праходзіць выстава «Сувенір з гліны», якая прадоўжыцца да 30 сакавіка. А раённы гісторыка-краязнаўчы музей запрашае з 26 сакавіка па 20 красавіка наведаць выставу творчасці інвалідаў «Свет, у якім я жыву». Прысвечана яна Году малой радзімы. На Асіповіччыне зараз пражывае 19 удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, 11 асоб, узнагароджаных ордэнамі і медалямі за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле. 5 чалавек з’яўляюцца інвалідамі з дзяцінства ў выніку ранення ці калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ці іх наступствамі; 3 сям’і ваеннаслужачых, якія загінулі пры выкананні інтэрнацыянальнага доўгу ў Афганістане; 84 чалавекі носяць статус непаўналетніх і 11 — паўналетніх вязняў месцаў прымусовага ўтрымання ў час Другой сусветнай вайны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Раённы хор ветэранаў працы вярнуўся з XIV рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці “Не старэюць душой ветэраны” з Дыпломам I ступені ў намінацыі... |
|