Да перамог ідуць разам
26.03.2018
—
Разное
|
Творчыя калектывы раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прынялі ўдзел у IV Міжнародным фестывалі-конкурсе “Новыя вяршыні-2018”. Гэта быў трэці фестываль, дзе навучэнцы Цэнтра прадстаўлялі сябе. Летась Дыпломам ІІ ступені была ўзнагароджана вакалістка Аляксандра Пінчук, “Тэатр моды” стаў уладальнікам Гран-пры, а “Аквамарын” з танцам “Піраты” меў прыз сімпатый журы. Фестываль гэтага года быў больш ураджайным на ўзнагароды. Танцавальны калектыў “Аквамарын” пад кіраўніцтвам Марыны Масла быў двойчы ў ліку лепшых: прыз сімпатый журы атрымаў танец “Маков цвет”, дыпломам І ступені ўзнагароджана танцавальная кампазіцыя “Забавный вояж”. Сваю высокую ўзнагароду лаўрэата ІІ ступені атрымала калекцыя мадэляў адзення “Дыхание ретро”, створаная пад кіраўніцтвам кіраўніка цэнтра і ўласна аб’яднання “Тэатр моды” Надзеі Слабадзянюк. Геаграфія фестывалю з году ў год пашыраецца. Сёлета ўдзельнікам яго разам з беларусамі сталі прадстаўнікі Расіі, Польшчы, Украіны і Казахстана. Змагацца за ўзнагароды “Аквамарыну” і “Тэатру моды” давялося з калектывамі, якія многія гады носяць званне “ўзорных”. Да таго ж абодва танцы “Аквамарын” прадстаўляў у адной намінацыі і ўзроставай катэгорыі, літаральна змагаючыся сам з сабою. У выніку сярод 12 прэтэндэнтаў ён заваяваў дзве з трох самых значных узнагарод. Калекцыя мадэляў “Дыхание ретро” летась ужо мела дыплом ІІ ступені ў абласным фестывалі “Добры дзень, свет!” Цяперашняя ўзнагарода – другая па значнасці сярод атрыманых 10 творчымі калектывамі, якія прадставілі свае калекцыі адзення. Надзея Слабадзянюк адзначае найперш уклад у гэтыя дасягненні бацькоў іх навучэнцаў. Асабліва гэта тычыцца калектыву “Аквамарын”. Апякунскі савет харэаграфічнага аб’яднання прымае самы актыўны ўдзел у падрыхтоўцы нумароў. Адкрыты рахунак для збору сродкаў на фінансаванне, з якога толькі для гэтых выступленняў быў набыты абутак, капелюшы для камплектацыі касцюмаў, тканіна для іх. Самі бацькі дапамагалі і ў пашыве касцюмаў. Значная частка работы па пашыве і вырабе аксесуараў была выканана старэйшымі навучэнцамі Цэнтра за сродкі фонда сацыяльнай абароны насельніцтва пры рэалізацыі ў снежні мінулага года праекта працоўнай занятасці. Адміністрацыя Цэнтра шчыра ўдзячна бацькоўскаму камітэту і апякунскаму савету за пастаянную дапамогу, дзякуючы якой дзеці могуць раскрыць свае здольнасці і быць адзначаны высокімі ўзнагародамі. А таксама кіраўніцтву аддзела адукацыі, спорту і турызму за забеспячэнне калектываў транспартам. Надзея Слабадзянюк выказвае спадзяванне на далейшае супрацоўніцтва, і ў тым ліку з раённымі грамадскімі аб’яднаннямі. У прыватнасці, фондам міру, на які адрасавана хадайніцтва пра аказанне матэрыяльнай падтрымкі для стварэння новай калекцыі мадэляў адзення, прэзентацыя якой плануецца на Міжнародным фестывалі “Покліч Палесся”. Алена БРУЦКАЯ. Фота Арцёма ГУСЕВА і раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Творчыя калектывы раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прынялі ўдзел у IV Міжнародным фестывалі-конкурсе “Новыя вяршыні-2018”. Гэта быў трэці фестываль, дзе... |
|