Літаратурная гасцёўня
26.03.2018
—
Разное
|
21 лютага адначаўся Міжнародны Дзень роднай мовы. Бібліятэкары сумесна з настаўніцай беларускай мовы Валянцінай Некрашэвіч запрасілі вучняў бабуніцкай школы ў бібліятэку на мерапрыемства “Багатая, родная ты мова”. Літаратурная гадзіна пачалася з беларускай мелодыі, выкананай Юліянай Крук на цымбалах. Марына Радзівонава зрабіла агляд навінак сучаснай літаратуры. У час вуснага часопіса гучалі вершы Петруся Броўкі, Міколы Мятліцкага, Янкі Сіпакова. Усіх зацікавіла прэзентацыя кнігі “Беларуская граматыка” Браніслава Тарашкевіча. Вучні паўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах “Адгадай загадку”, “Перакладзі слова з рускай мовы”, “Складзі прыказку”. Наталля СТРАКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 лютага адначаўся Міжнародны Дзень роднай мовы. Бібліятэкары сумесна з настаўніцай беларускай мовы Валянцінай Некрашэвіч запрасілі вучняў бабуніцкай школы ў... |
|