У Смаргонскім дзіцячым садку №15 прайшла акцыя «Час Земли». 21.by

У Смаргонскім дзіцячым садку №15 прайшла акцыя «Час Земли»

27.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нашай краіне 24 сакавіка з 20.30 да 21.30 прайшла штогадовая міжнародная акцыя «Час Земли».

Падчас гэтай акцыі WWF заклікае выключыць святло на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. Акцыя прыцягвае ўвагу да асцярожнага і адказнага стаўлення да прыроды і рэсурсаў планеты.

Ад лучыны да энергазберагальнай лямпачкі.jpg

У дзяржаўнай установе дашкольнай адукацыі «Яслі-сад №15 г.Смаргоні» таксама прайшла акцыя «Час Земли». У рамках акцыі педагогі нашай установы надалі ўвагу розным аспектам рэсурсазберажэння.

З дзецьмі былі праведзены гутаркі: «Чараўніца-вада», «Каралева лямпачка». Выхавальнікі ўсіх груп правялі цыкл заняткаў на тэму рэсурсазберажэння: «Прыродныя багацці Беларусі», «Ад лучыны да энергазберагальнай лямпачкі», «Беражыце ваду!" і інш.

Для замацавання матэрыялу па тэме рэсурсазберажэння выхаванцам быў прапанаваны шэраг гульняў: «Наша планета Зямля», «Крама электрапрыбораў», «Поле цудаў»і інш. Гэта спрыяла развіццю ініцыятывы і актыўнасці дзяцей па дадзеных тэмах.

Дзеці старэйшых груп сумесна з выхавацелямі правялі даследаванне на тэму «Дзе жыве электраэнергія ў дзіцячым садзе», «Патруль-Светлячок», Зберажом ваду разам!».

Поле цудаў.jpg

Тэхніка ў доме.jpg

Для бацькоў нашых выхаванцаў быў падрыхтаваныінфармацыйны лісток «Час Земли ».

Педагогі нашай ўстановы дашкольнай адукацыі разумеюць, наколькі важна данесці да кожнага дзіцяці паняцце «зберажэнне». Яны вераць у тое, што дадзеныя мерапрыемствы дазволяць прыцягнуць увагу дзяцей і дарослых да асцярожнага і адказнага стаўлення да прыроды і рэсурсаў планеты.

Крама электрапрыбораў.jpg

Электрычнасць вакол нас.jpg

Наша планета Земля.jpg

Алена ТРАСКОЎСКАЯ, музычны кіраўнік.

Жана ДАЎГАПОЛАЯ, выхавацель дашкольнай адукацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашай краіне 24 сакавіка з 20.30 да 21.30 прайшла штогадовая міжнародная акцыя «Час Земли». Падчас гэтай акцыі WWF заклікае выключыць святло на адну гадзіну ў знак...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика