У Залесскай школе прайшоў тыдзень матэматыкі. 21.by

У Залесскай школе прайшоў тыдзень матэматыкі

28.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Матэматычныя гарызонты – пад такой назвай распачаў сваю дзейнасць Тыдзень матэматыкі ў Залескім яслі-садзе – сярэдняй школе. Кожны дзень Тыдня быў насычаны цікавымі мерапрыемствамі, якія адпавядалі назве і тэматыцы дня “Літаратурная матэматыка”, “Дзень ліку р”, “Дзень лагічнай матэматыкі”, “Спартыўная матэматыка” і інш.

нед мате.jpg

Вучні з нецярпеннем сустракалі настаўнікаў матэматыкі (Наталлю Юр’еўну і Людмілу Казіміраўну), якія прапаноўвалі ім новыя творчыя заданні. Юныя матэматыкі імкнуліся хутчэй выканаць заданні квэста “Упошуках схаваных лікаў”, разгадаць рэбусы, судоку, знайсці больш цікавых фактаў пра лік р. Вялікі інтарэс у вучняў выклікаў дзень пад назвай “Літаратурная матэматыка”. Навучэнцы чыталі вершы вядомых пісьменнікаў, спявалі куплеты і частушкіна матэматычнай мове – лікамі.

Вучні V-XI класаў праявілі свае матэматычныя здольнасці, логіку, кемлівасць пад час правядзення інтэлектуальных гульняў “Матэматычная вяселка”, “Разумнікі і разумніцы”, “100 да 1”. Нечаканасцю для вучняў было назіраць у сваіх камандах дырэктара ўстановы Канстанціна Віктаравіча Грудзіна і маладога настаўніка Вольгу Уладзіміраўну Выгляд.

Шмат цікавых фактаў і адкрыццяў у святочны дзень 14 сакавіка знайшлі вучні пра цудоўны лік р.

Не абыйшлося і без удзелу навучэнцаў III-XI класаў у міжнародным конкурсе “Кенгуру”.

У суботні дзень школа напоўнілася дзіцячымі звонкімі галасамі, загудзела як вулей. Пачаўся рух каманд. Стартавала Матэматычнае арыентаванне! Рабяты, хто хутчэй, згодна маршрутных лістоў адправіліся выконваць лагічныя заданні, рашаць маітэматычныя задачы, адгадваць шарады.

Традыцыйна на агульнашкольнай лінейцы актыўныя ўдзельнікі прадметнага Тыдня былі ўзнагароджаны сертыфікатамі на атрыманне “9”, “10”, “+1” балаў.

Віншавальным сюрпрызам для ўсіх стала выкананне лікавых частуша квучаніцай V класа Ульянай Зімагляд, чытанне верша пра каханне вучнемXI класа Аляксандрам Нікіціным і выкананне вяселай песенкі пра матэматыку на матыў песні Чырвонай шапачкі вучаніцай VI класа Аляксандрай Гнілазуб.

Хочацца выразіць словы ўдзячнасці усім актыўным удзельнікам Тыдня матэматыкі, павіншаваць пераможцаў, а мы, настаўнікі матэматыкі, абацаем, што на наступны год вас будуць чакаць новыя гульні і сюрпрызы.

нед м.jpg

нед ма.jpg

нед мат.jpg

Наталля ГАРБАЧОВА, настаўнік матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Залескі яслі-сад – сярэдняя школа”.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Матэматычныя гарызонты – пад такой назвай распачаў сваю дзейнасць Тыдзень матэматыкі ў Залескім яслі-садзе – сярэдняй школе. Кожны дзень Тыдня быў насычаны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика