У паралельны сусвет? Не пытанне!
29.03.2018
—
Разное
|
У Петрыкаўскі краязнаўчы музей прыбыла вельмі арыгінальная выстава. Наведвальнікаў экспазіцыі чакаюць “Героі беларускіх казак, міфаў і легенд”. Выстава дапаможа лепш зразумець старажытнае светаўяўленне нашых продкаў, акунуцца ў казачны свет звышнатуральнага. Жэўжык і еўнік, шатуны, злыдні і шмат іншых істот прадстаўлены ў графічных работах і скульптурах. Акрамя гэтага наведвальнікі маюць магчымасць лепш пазнаёміцца з персанажамі ў камп’ютарнай гульні праз акуляры віртуальнай рэальнасці. Арцём ГУСЕЎ. Фота аўтара.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Петрыкаўскі краязнаўчы музей прыбыла вельмі арыгінальная выстава. Наведвальнікаў экспазіцыі чакаюць “Героі беларускіх казак, міфаў і легенд”. Выстава...
|
|