В Миорах планируется установка скульптурной композиции, посвященной детям войны
30.03.2018
—
Разное
|
>
Раённая арганізацыя працуе ў цеснай звязцы з райвыканкамам, установамі і прадпрыемствамі Міёршчыны. Умацоўваецца аўтарытэт, паступова растуць рады. Старшыня Ала Смерцьева адзначыла, што заданне па зборы добраахвотных ахвяраванняў выканана на 140%. У Віцебскую арганізацыю паступіла звыш 4500 рублёў, у сярэднім па 21 капейцы на жыхара раёна. Па гэтым паказчыку раён заняў пятае месца ў вобласці. Ала Пятроўна выказала ўдзячнасць калектывам райвыканкама, УП ЖКГ, РВПС, ЛВДС “Дзісна”, камбікормавага завода, рэдакцыі, медыцынскіх устаноў. Пастаянна адгукаюцца на добрыя справы сацыяльныя работнікі тэрытарыяльнага цэнтра, калектывы дашкольных устаноў, “Беларусбанка”, работнікі ветстанцыі, раённай бібліятэкі, ДРБУ-203, Дзісенскага гарадскога і сельвыканкамаў. Сёлета далучыліся да збору сродкаў калектывы РАНС і энергазбыту, сем ветэранскіх арганізацый. Адзначаны значны ўнёсак у агульную справу ўстаноў адукацыі. Асабліва пастаралася сярэдняя школа №3 імя Я. Томкі. Яе былы дырэктар Валянціна Атрошка цяпер намеснік старшыні раённай арганізацыі Фонду міру.
Фота аўтара. Алена ВАРОНІНА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую пятніцу ў райвыканкаме адбылася рабочая нарада раённай арганізацыі Беларускага Фонду міру. У ёй прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Таццяна...
|
|