Расквітнела і прыбралася «Лілея». 21.by

Расквітнела і прыбралася «Лілея»

30.03.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вось ужо пяты год радуе гледача прыгажосцю голасу вакальны калектыў «Лілея» Отарскага цэнтральнага сельскага Дома культуры.

IMG_7408
Да гэтага дня дзяўчаты падчас сваіх выступленняў карысталіся старымі сцэнічнымі касцюмамі, нешта прыдумвалі для аздаблення знешняга выгляду, прымяняючы прымітыўны падручны матэрыял для дэкору. Аднак цяпер можна шчыра пазайздросціць удзельнікам гурта – нядаўна «Лілея» прыбралася ў новыя ўборы, што набыла для салістаў дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Отар» Таццяна Струк. Трэба адзначыць, што Таццяна Аляксееўна не раз аказвала спонсарскую дапамогу там, дзе таго патрабавалі абставіны. Асабліва адчуваецца яе падтрымка і паразуменне, калі справа тычыць дзяцей. А зараз вось і мясцовыя артысты будуць выглядаць не горш астатніх, апрануўшыся ў светлыя вышываныя блузкі і яркія чырвоныя спадніцы. Пяць жаночых і тры мужчынскія касцюмы абышліся ў шэсць тысяч рублёў. Да гэтага было набыта музыкальнае абсталяванне на суму 10 тыс. рублёў. Кіраўнік гурта і загадчыца клуба Наталля Сувалава, удзельнікі ансамбля шчыра дзячаць Таццяне Аляксееўне за яе дабрыню, сардэчнасць і добры жэст. Цяпер творчыя вечарыны і канцэртныя выступленні «Лілеі» будуць выглядаць значна ярчэй і прывабней.
В.БАГДАНОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вось ужо пяты год радуе гледача прыгажосцю голасу вакальны калектыў «Лілея» Отарскага цэнтральнага сельскага Дома культуры. Да гэтага дня дзяўчаты падчас сваіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика