У Нясвіжскім раёне 69-гадовая жанчына загінула пад коламі “Аўдзі”. 21.by

У Нясвіжскім раёне 69-гадовая жанчына загінула пад коламі “Аўдзі”

31.03.2018 15:42 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: ДАІ

У Нясвіжскім раёне пад коламі “Аўдзі” загінула 69-гадовая жанчына, паведамляе прэс-служба Мінскай абласной ДАІ. Здарэнне адбылося позна ўвечары 30 сакавіка на 259 кіламетры аўтадарогі Брэст-Мінск-мяжа Расіі. 26-гадовы кіроўца Аўдзі А-6 наехаў на жанчыну-пешахода, якая раптоўна выйшла на дарогу. Пацярпелая сканала на месцы ад атрыманых пашкоджанняў.

Яна была апранутая ў цёмную вопратку, участак дарогі не быў асветлены, таму кіроўца не заўважыў пешахода. Распачатая крымінальная справа, вядзецца праверка.

ДАІ Мінскай вобласці рэкамендуе пешаходам у цёмны час сутак пазначаць сябе флікерамі і не выходзіць на праезную частку. Рухацца трэба ўзбочынамі, а пераходзіць дарогу толькі калі транспарт далёка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ У Нясвіжскім раёне пад коламі “Аўдзі” загінула 69-гадовая жанчына, паведамляе прэс-служба Мінскай абласной ДАІ. Здарэнне адбылося позна ўвечары 30...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика