1 красавіка – Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі). 21.by

1 красавіка – Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі)

01.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 красавіка – Вялікдзень
(па календары каталіцкай канфесіі)

Дарагія землякі!
Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з Уваскрэсеннем Хрыстовым!
Вясенняе абуджэнне прыроды прыходзіць да нас разам са светлымі  велікоднымі днямі і нагадвае пра вялікую падзею для кожнага хрысціяніна – Уваскрэсенне Хрыстова.
Гэтае свята напоўнена ўрачыстасцю і святлом хрысціянскай любові, заклікае кожнага асэнсаваць высокае прызначэнне чалавека на зямлі, задумацца над сэнсам жыцця. Гэты час спрыяльны для шчырай малітвы, добрых учынкаў і міласэрных спраў.
Няхай радасць Уваскрэсення Хрыстова адгукнецца ў сэрцы кожнага жыхара нашага раёна, натхняе на духоўнае ўдасканаленне, творчае самавыяўленне, аб’яднанне вакол хрысціянскіх ідэалаў, сапраўдных каштоўнасцяў.
Ад усёй душы жадаем вам душэўнай цеплыні, утульнага сямейнага ачага,  шчырага ўзаемаразумення з людзьмі, якія акружаюць вас,  поспехаў у стваральнай дзейнасці!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

Надрукавана ў №25 ад 30.03.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 красавіка – Вялікдзень (па календары каталіцкай канфесіі) Дарагія землякі! Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з Уваскрэсеннем Хрыстовым! Вясенняе абуджэнне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика