“Назіраючы за Богам”
03.04.2018
—
Разное
|
Сябры, у нашага фотакарэспандэнта Арцёма Гусева адбудзецца асабістая фотавыстава “Назіраючы за Богам” у Гомелі. Фотавыстава ўяўляе сабой вопыт назірання за сімваламі хрысціянскай культуры ў побытавым асяродку. Па словах аўтара, некалькі гадоў таму ён звярнуў увагу на цікавую акалічнасць – добра вядомыя ўвасабленні біблейскіх персанажаў і асоб, што ўшаноўваюцца царквой, могуць распавесці шмат новых найцікавейшых гісторый, калі пашырыць свой позірк і разглядаць іх у кантэкстце асяродку. Навакольныя рэчы, такія знаёмыя ў паўсядзённым жыцці, становяцца нібыта новымі сюжэтнымі лініямі: металічная агароджа метафарычна ператвараецца ў краты, драўляныя брусы – у новае распяцце для Ісуса Хрыста, а паміраючае дрэва – непаразуменнем на шляху златавуста Кірылы Тураўскага. – Часам здаецца, што сфатаграфаваныя сюжэты ёсць не што іншае, як выпадковасць. Бадай, так яно і ёсць, – паведаміў Арцём. – Але не забывайцеся: выпадковаць – псеўданім Бога… Арганізатарам мерапрыемства выступіў Музей гісторыі горада Гомеля, яго дырэктар Юлія Купрэева. Адкрыццё адбудзецца 4 красавіка ў 16 гадзін у Музеі гісторыі друку і фатаграфіі Гомельшчыны, па вуліцы Камунараў, 7 у Гомелі. Так што калі будзе магчымасць, паглядзіце на працы нашага земляка. Экспазіцыя працягнецца да 4 мая. Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ. Фота Арцёма ГУСЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сябры, у нашага фотакарэспандэнта Арцёма Гусева адбудзецца асабістая фотавыстава “Назіраючы за Богам” у Гомелі. Фотавыстава ўяўляе сабой вопыт назірання за...
|
|