Атрымалі білеты новага ўзору
03.04.2018
—
Разное
|
>
Вераніка Казлоўская і Анастасія Скрыдлеўская сталі ў нашым раёне першымі ўладальніцамі маладзёжных білетаў ГА «БРСМ» новага ўзору. Абноўлены маладзёжны білет уяўляе сабой пластыкавую картку, якая змяшчае ўсю неабходную інфармацыю пра яе трымальніка. На пярэднім баку білета — прозвішча, імя, імя па бацьку члена арганізацыі, дата нараджэння, дата і месца выдачы білета, а таксама фатаграфія і асабісты нумар. Кожнай картцы прысвоены ўнікальны код прыналежнасці да вобласці і канкрэтнага тэрытарыяльнага камітэта — своеасаблівы аналаг аўтамабільнага нумара. — Партнёрам праекта БРСМ «Маладзёжны білет — твая сацыяльная абарона!» выступае беларуская кампанія «Autоhelp». Яна прапануе праграму лаяльнасці на тэрыторыі нашай краіны (мае тысячу партнёраў, дзве тысячы кропак прыёму картак, мільён эмітаваных картак). Удзельнічаць у сістэме лаяльнасці моладзь зможа, напрыклад, набываючы пакупкі ў сетцы магазінаў «Родны кут», гандлёвым цэнтры «Кірмаш», універмагу «Беларусь», разлічваючыся за паслугі ў медыцынскім цэнтры «Нардзін» і многіх іншых, — расказвала другі сакратар райкама БРСМ Вераніка Казлоўская. — Упэўнена, што новы маладзёжны білет стане рэальнай сацыяльнай падтрымкай для кожнага члена нашай арганізацыі. Новы білет таксама дазволіць саюзу моладзі не толькі выкарыстоўваць у рабоце сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, але і ўкараніць элементы электроннага дакументаабароту. Пластыкавая картка забяспечыць дакладны ўлік і перамяшчэнне членаў арганізацыі па прынцыпе «аднаго акна». Вераніка ФІЛАНОВІЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Вераніка Казлоўская і Анастасія Скрыдлеўская сталі ў нашым раёне першымі ўладальніцамі маладзёжных білетаў ГА «БРСМ» новага ўзору. Абноўлены маладзёжны... |
|