«Тэрыторыя актыўнага жыцця». 21.by

«Тэрыторыя актыўнага жыцця»

05.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

20170902_105957
У сучасным грамадстве нярэдка існуе памылковае меркаванне пра тое, што моцнае і здаровае цела можна атрымаць толькі шляхам рэгулярных трэніровак у спартыўных цэнтрах, з выкарыстаннем спецыяльных трэнажораў і персанальнага трэнера.

Сцерці межы гэтай грамадскай стэрэатыпнай думкі, а таксама даказаць, што здабыць выдатны вонкавы выгляд, стаць больш здаровым і моцным (не толькі целам, але і духам) можна значна прасцей, дазваляе рэалізуемая Віцебскім абласным моладзевым грамадскім аб’яднаннем «Цэнтр садзейнічання тэрытарыяльнаму развіццю і прававому інфармаванню «Пэрспэктыва» мясцовая ініцыятыва «Тэрыторыя актыўнай жыцця» ў рамках Праекту «Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» (БЕЛМЕД), што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Па словах старшыні Савета ВАМГА «Пэрспэктыва» Дзяніса Бярозкі, адным з вынікаў мясцовай ініцыятывы павінна стаць стварэнне ў г.п.Бегомль, Докшыцкага раёна, Віцебскай вобласці сацыяльнага аб’екта працяглага выкарыстання — пляцоўкі воркаута, арыентаванай на карыстанне моладдзю і якая спрыяе прасоўванню здаровага ладу жыцця ў абраным рэгіёне, прафілактыцы неінфекцыйных захворванняў, зніжэння ўзроўню ўжывання алкаголю і тытуню.

«Многія любяць панаракаць ў сацыяльных сетках аб адсутнасці магчымасцяў у рэгіёнах для актыўных заняткаў спортам і ўмоў для вядзення здаровага ладу жыцця, але мала хто гатовы рэальна нешта пачаць рабіць, каб змяніць сітуацыю. Рэалізуючы мясцовую ініцыятыву ў пасёлку гарадскога тыпу, нам у першую чаргу хацелася б прадэманстраваць, што ўсё магчыма нават у невялікім населеным пункце дастаткова аддаленым ад сталіцы і абласнога цэнтра, калі аб’яднаць для дасягнення запланаванага выніку намаганні актыўных мясцовых жыхароў, грамадскіх аб’яднанняў, органаў улады і кіравання, навучальных устаноў» — кажа Д.Бярозка.

Чаму ж абрана пляцоўка для заняткаў воркаутам?

qr-kodВоркаут (workout (англ.) — вулічная трэніроўка) — слова, знаёмае ўсім вулічным спартсменам. Гэта комплекс ўсім вядомых практыкаванняў (падцягванне, адцісканняў, прысяданні, выпады, планка і інш.) на свежым паветры на турніках, брусах, шведскіх сценках, рукоходах, нахільных лавах для прэса і іншых канструкцыях ці ўвогуле без іх выкарыстання. Большая частка практыкаванняў праводзіцца з уласнай вагай, і займацца імі могуць усе жадаючыя ў незалежнасці ад ступені фізічнай падрыхтоўкі. Гэты спартыўны кірунак даступны любому чалавеку па-за залежнасці ад полу і ўзросту. Воркаут ператварае трэніроўкі ў свайго роду гульню, чым асабліва прыцягвае моладзь, якой надакучылі сумныя ўрокі фізкультуры. Шырокі дыяпазон варыянтаў выканання асноўных практыкаванняў, а таксама камбінаванне больш складаных элементаў і аб’яднанне іх у звязкі, дазваляе пабудаваць шматфункцыянальную трэніроўку, накіраваную на развіццё ўсіх асноўных груп цягліц нашага цела. Перавагай з’яўляецца даступнасць заняткаў, магчымасць атрымання моцнага, прыгожага і здаровага цела без фінансавых укладанняў. Дастаткова толькі прыслухоўвацца да свайго арганізму, рэгулярна трэніравацца з уласнай вагай і выкарыстоўваць у гэтых трэніроўках сваё ўяўленне. Практыкаванні воркаута дазваляюць развіваць розныя здольнасці чалавека (сіла, спрыт, цягавітасць, хуткасць, гнуткасць).

Нягледзячы на тое, што мясцовая ініцыятыва «Тэрыторыя актыўнага жыцця» яшчэ не завершана, у парку г.п.Бегомля ўжо пабудавана пляцоўка для воркаута. Яе ўрачыстае адкрыццё запланавана на пачатак траўня, але бясплатны доступ да пляцоўкі ўжо адкрыты ўсім жадаючым. Пра дакладную дату і час адкрыцця мы праінфармуем чытачоў некалькі пазней.

Акрамя таго, студэнтамі-праграмістамі факультэта матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава распрацавана прыкладанне для смартфонаў на базе Андроід з варыянтамі магчымага трэніровачнага працэсу на любых пляцоўках воркаут. Прукладанне даступна для бясплатнай запампоўкі ў Play Маркет (назва прыкладання Workout; запыт для пошуку — com.werton.workout). Яно сумешчанае з комплексамі воркаут праз QR — код хуткага водгуку і змяшчае іншую карысную інфармацыю аб здаровым і актыўным вобразе жыцця.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сучасным грамадстве нярэдка існуе памылковае меркаванне пра тое, што моцнае і здаровае цела можна атрымаць толькі шляхам рэгулярных трэніровак
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика