Майстар-клас «Велікодная пісанка». 21.by

Майстар-клас «Велікодная пісанка»

06.04.2018 13:02 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:



Напярэдадні аднаго з самых значных хрысціянскіх свят Вялікадня Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў запрашае ўсіх жадаючых у суботу 7 красавіка а 14.00 прыняць удзел у майстар-класе “Велікодная пісанка” і падрыхтаваць важнейшы атрыбут гэтага свята – рапісаныя велікодныя яйкі.

Традыцыя дэкаравання яек на Беларусі была і застаецца надзвычай распаўсюджанай. Сучасная масавая вытворчасць прапануе штучныя фарбавальнікі, гатовыя, пазбаўленыя мастацкай вобразнасці і густу налепкі, трафарэты. У мінулым жа стагоддзі беларусы карысталіся ўласнай фантазіяй. Талент, пераемнасць мясцовых традыцый і вынаходніцтва дазвалялі нашым прадзедам і прабабулям ствараць сапраўдныя творы мастацтва, з дасканалым мініяцюрным роспісам і прыгожым спалучэннем колераў.

Удзельнікі навучацца дэкарыраванню яек у традыцыйнай беларускай тэхніцы роспісу воскам, а таксама даведаюцца шмат цікавага пра сімволіку народнага мастацкага роспісу.

Майстар-клас правядзе майстар па роспісу Вольга Івановіч. Жадаючым прыняць удзел трэба мець з сабой 1 або некалькі звараныя ўкрутую яйкі і воск.

Уваход вальны.

Запрашаем!

Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні аднаго з самых значных хрысціянскіх свят Вялікадня Ганцавіцкі раённы дом рамёстваў запрашае ўсіх жадаючых у суботу 7 красавіка а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика