Кіроўца, які ўехаў у натоўп людзей у Мюнстэры, меў псіхічнае разладжанне
08.04.2018 12:36
—
Разное
|
Фота: REUTERS Кіроўца, які ўехаў у натоўп людзей у нямецкім Мюнстэры, меў псіхічнае разладжанне. Як перадае Паліцыя заяўляе, што не бачыць прыкметаў тэрарыстычнага нападу ў гэтым інцыдэнце. Праваахоўнікі мяркуюць, што кіроўца дзейнічаў адзін і не меў саўдзельнікаў. Ён не быў заўважаны ў сувязях з тэрарыстычнымі арганізацыямі, але ў 2014 і ў 2016 годзе звяртаўся да медыкаў з нагоды нервовага разладжання. Напад здарыўся ў суботу ў другой палове дня. Мікрааўтобус “Фольксваген” уехаў у людзей, якія сядзелі за столікамі ля папулярнай кавярні Grosser Kiepenkerl. Двое наведнікаў кавярні загінулі, 20 чалавек траўмаваныя. Кіроўца здзейсніў суіцыд, не выходзячы з машыны. Нягледзячы на тое, што паліцыя не кваліфікуе здарэнне як тэракт, месца інцыдэнту ачэпленае, туды сцягнутыя праваахоўнікі. Жыхароў Мюнстэра просяць па магчымасці пакінуць цэнтр горада, устрымацца ад распаўсюду чутак і фотаздымкаў у сацыяльных сетках. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: REUTERS Кіроўца, які ўехаў у натоўп людзей у нямецкім Мюнстэры, меў псіхічнае разладжанне. Як перадае ВВС, гэта мужчына 1969 года нараджэння, грамадзянін...
|
|