Адкрыты рэгіён: удзельнікі абласнога семінара наведалі наш раён
09.04.2018
—
Разное
|
Мінск і Чэрвеньскі раён прымалі ўдзельнікаў семінара на тэму «Фарміраванне кіраўніцкай кампетэнцыі кіраўнікоў сацыяльнай сферы». Якую ролю адыгрываюць кіраўнікі ў стварэнні ўмоў для выхавання дзяцей і занятасці моладзі ў рэгіёне? Як развіваць масавы спорт на ўзроўні рэгіёну? Гэтыя і іншыя пытанні ўдзельнікі семінара абмеркавалі на плянарным пасяджэнні ў Мінаблвыканкаме.
Першым пунктам праграмы былі Смілавічы, дзе дэлегаты наведалі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі і музычную гасцёўню Станіслава Манюшкі. Для Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі 2017-ы год стаў паспяховым на міжнароднай творчай прасторы. Па словах дырэктара ўстановы Алы Лаўрыновіч, мясцовыя юныя мастакі адзначаны 49 выніковымі дыпломамі на міжнародных конкурсах. Мінулы тыдзень прынёс Цэнтру прыемную навіну: Вікторыя Андрэйчык атрымала перамогу на Міжнародным конкурсе дзіцячых малюнкаў «Намалюй мне свет». У ім прымалі ўдзел больш за 2000 дзяцей з 30 краін свету. Наша 11-гадовая выхаванка Цэнтра адправіла працу Children Are Flowers Of Life («Дзеці – кветкі жыцця»). Узнагароджанне адбудзецца 7 мая ў французскай сталіцы, у Люксембургскім палацы. 50 работ пераможцаў конкурсу будуць паказаны на перасоўнай выставе ў розных гарадах свету. Ала Лаўрыновіч прадставіла гасцям работу арт-цэнтра «Вулей» (педагог – Алена Карнеенка). Эксперыментальная студыя, створаная па ініцыятыве Белгазпрамбанка пры ўдзеле Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, адкрылася ў кастрычніку 2016-га года. Методыка навучання ў арт-цэнтры заснавана на стратэгіі візуальнага мыслення. Знаёмячыся з беларускай мастацкай спадчынай, у мінулым годзе ўдзельнікі “Вулля” наведалі 12 гістарычных месцаў нашай радзімы. Геаграфія выездаў была шырокай з ахопам усіх абласцей Беларусі.
У Смілавічах абласная дэлегацыя азнаёміліся з вопытам рэалізацыі мясцовых ініцыятыў па праекце «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН. Адна з іх – музычная гасцёўня Станіслава Манюшкі, якая распачала сваю працу ў лістападзе мінулага года. У музейным пакоі наведвальнікі даведаліся крыху больш аб жыцці і творчасці знакамітага кампазітара, у камернай зале – паслухалі «жывую» музыку ў выкананні выхаванцаў Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў. На развітанне з музычнай гасцёўняй намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінаблвыканкама Валянціна Бяляева пакінула запіс у кнізе водгукаў: “Велізарная падзяка за прыём, прафесіяналізм і душэўнасць. Поспехаў у далейшай працы. Ад прадстаўнікоў Мінаблвыканкама і ўсіх раёнаў Мінскай вобласці».
Сняжана КАЎГАРЭНЯ. Фота аўтара Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мінск і Чэрвеньскі раён прымалі ўдзельнікаў семінара на тэму «Фарміраванне кіраўніцкай кампетэнцыі кіраўнікоў сацыяльнай сферы». Якую ролю адыгрываюць... |
|