Пад Мінскам на чыгуначным пераходзе загінуў школьнік
09.04.2018 19:06
—
Разное
|
Фота: sudexpert.gov.by Мінскі райаддзел Трагічнае здарэнне адбылося 8 красавіка на станцыі каля аграгарадка Шчомысліца Мінскага раёна. 61-гадовая жанчына з малалетнімі ўнукамі пераходзіла праз чыгунку па наземным нерэгуляваным пераходзе. Адзін з дзяцей, васьмігадовы хлопчык, своечасова не адышоўся на бяспечную адлегласць ад рэек. Машыніст цягніка падаў гукавы сігнал і ўжыў экстранае тармажэнне, але не змог пазбегнуць трагедыі. Дзіця атрымала смяротныя траўмы. Следчыя апытваюць відавочцаў і ўдзельнікаў здарэння. У рамках праверкі прызначаная экспертыза, якую будуць праводзіць эксперты Камітэта судэкспертызаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sudexpert.gov.by Мінскі райаддзел Следчага камітэта пачаў праверку па факце смерці дзіцяці ад пасажырскага цягніка. Трагічнае здарэнне адбылося 8 красавіка на...
|
|