На сельскім прыволлі. 21.by

На сельскім прыволлі

10.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

070418

Вераніка Ганчарэнка зацікавіла нас як майстрыха дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Аднак, як аказалася пасля нашага знаёмства, не толькі на яе як на педагога, які працуе ў сельскай мясцовасці, можна звярнуць увагу, а і на яе сям’ю, якая амаладзіла вёску. Дзмітрый і Вераніка, абое выпускнікі Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы, пасля свайго вяселля купілі ў Старым Свержані дом. Маладая сям’я мае ад гэтага вялікую радасць – чыстае паветра, мерны лад жыцця, свой агарод, двор. Гэта сапраўднае багацце. Дзмітрый Анатольевіч працуе станочнікам у цэху вытворча-майстарскага ўчастка ў Акінчыцах, а Вераніка Мікалаеўна – выхавацелем у Старасвержанскім дзіцячым садзе. Пасля заканчэння Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Вераніка Ганчарэнка атрымала спецыяльнасць педагога-псіхолага. Аднак у Старым Свержані, куды яны пераехалі на пастаяннае месца жыхарства, свабоднай была вакансія выхавацеля дзіцячага сада. Вераніка Мікалаеўна ўмее знаходзіць плюсы, а не мінусы. Яна гаворыць, што за шэсць гадоў работы на гэтым месцы яна адчула ў сабе, што вельмі любіць маленькіх дзяцей, з вялікім задавальненнем ідзе на працу. Адзначае і тое, што сельскія сем’і больш простыя, у педагагічнага калектыву дашкольнай установы ўсталяваўся выдатны кантакт з бацькоўскай грамадскасцю. Бацькі добразычлівыя, удзячныя, з гатоўнасцю ідуць на ўсе прапановы дапамагчы, паўдзельнічаць у агульнай справе. І гэта акрыляе педагогаў для ажыццяўлення новых праектаў, для паўнавартаснага выканання вучэбнай праграмы і выхавання дашкольнікаў.

Што ж датычыць хобі Веранікі Ганчарэнка, то тэхнікай «канзашы» яна пачала займацца, будучы ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе другога дзіцяці – Аліны. Перад святам 8 Сакавіка ўзнікла патрэба падрыхтаваць падарункі для сваіх мам, бабуль. І з дапамогай інтэрнэту Вераніка асвоіла выраб мастацкіх рэчаў у тэхніцы «канзашы». Гэта выраб рэчаў з атласных стужак, тканіны. У яе атрымліваюцца выдатныя ўпрыгажэнні для валасоў, брошкі, завушніцы, пано, дэкаратыўныя букеты. У яе дзяўчынак цэлае багацце эксклюзіўных шпілек, бантаў. Вераніку Мікалаеўну радуе, што старэйшая Дар’я, вучаніца Старасвержанскай сярэдняй школы, ходзіць у гурток квілінгу, а дома з матуляй займаецца тэхнікай «канзашы». Вераніка Мікалаеўна гаворыць, што ў сучасны момант такая разнастайнасць стужак у продажы, іншага матэрыялу для рукадзелля, што не трэба і ў Мінск ехаць, усё набудзеш у Стоўбцах. Яе, як педагога і маці, радуе, што такая сямейная творчасць дазваляе эстэтычна выхоўваць дзяўчынак, развіваць у іх прыгожае, што гэта і развіццё дробнай маторыкі ў дзяцей, і займанне вольнага часу карысным і патрэбным, і прыемныя зносіны.

Што казаць, такія маладзіцы – упрыгажэнне і багацце сучаснай вёскі. А ўсім астатнім маладым людзям – добры прыклад, што і ў сельскай мясцовасці можна паўнацэнна арганізаваць сваё жыццё і адчуваць сябе шчаслівым чалавекам.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вераніка Ганчарэнка зацікавіла нас як майстрыха дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Аднак, як аказалася пасля нашага знаёмства, не толькі на яе як на педагога, які...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика