Красавіцкія тэзісы аб сельскай гаспадарцы. 21.by

Красавіцкія тэзісы аб сельскай гаспадарцы

10.04.2018 11:30 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прыязджаў на Пасху да бацькоў. Бацьку на днях будзе 80. Тры дні перад Вялікаднём разам нешта рабілі па гаспадарцы. І тут я ўспомніў нядаўнія словы прэзідэнта, што ў жывёлагалоўлі «бесхозяйственность и разгильдяйство». Ужо тыдзень гэтыя трапныя словы, ці якасці, не даюць мне спакою. Я ж вырас у вёсцы, у нас усё было ў парадку, а тут такое.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news54659.php

Красавіцкія тэзісы аб сельскай гаспадарцы

Пачаў з аналізу гаспадаркі бацькоў з улікам іх узросту.

1. Зімой гэтага году здалі карову. З аднаго боку для бацькоў гэта псіхалагічная траўма, а з другога - палёгка для сталых людзей. Але тыдзень таму, купілі казу. Набылі, бо нарадзіліся парсючкі. Маці пералічыла, што кошт казы (70 рублёў), якая дае малако, за месяц перакрые выдаткі на пакупное малако з крамы. А так яшчэ і малако для сябе будзе, і каза застанецца.

2. Парсючкоў збіраюцца ўсіх прадаць. Але пагаворваюць, што можа 1-2 заставяць. Працы з гэтымі парсючкамі першыя 2 тыдні, больш, чым з немаўлятамі. Бо кожныя 2 гадзіны трэба ісці карміць, а спачатку нават соскай. Потым трохі меней, але турботы хапае. Калі ўсё добра, то эканамічная выгада ёсць.

3. У хатняй гаспадарцы ёсць таксама конь, куры, гусі.

4. На пару сотак засажана маліна. Варэнне, віно, ці проста замарожаная ягада для спажывання даступныя да наступнага ураджаю.

5. Зразумела, што вырошчваюць бульбу, буракі, гародніну... Не толькі для сябе, але і для жывелагадоўлі. Усё гэта трэба не толькі пасадзіць і выкапаць, але і прапалоць пару разоў, унесці ўгнаенні, пакрапіць жукоў, перапрацаваць гародніну і захаваць зімой.

6. Пра сена асобная гісторыя, нават не бяруся апісваць.

7. Зараз адбываецца нарыхтоўка бярозавага сока – свае клопаты.

Дык вось, прыглядаўся я і думаў, дзе тыя «разгильдяйство и бесхозяйственность»? І знайшоў. Маці паслала ў краму купіць таго-сяго. Накіравала ў прыватную маленькую краму, дзе я набыў усё па спісу: ад банкі ананасаў для нейкага салату да каўбасы, пячэння і 10 кг сухога малака для тых жа парсючкоў (ім можна яго спажываць пасля 2 тыдняў). Чаму не адправіла ў дзяржаўную краму мясцовага райспажыўсаюзу, не ведаю. За многія гады і змену формы ўласнасці, тут шмат чаго не мяняецца. Пры мне адзін дзяцька дастаў грошы ды й кажа працаўніцы прыватнай крамы «даставай свой чорны сшытак, буду даўгі пагашаць». Сшытак на самай справе да волі тлусты, аркушаў 100, белы з нейкімі кветкамі, пра што з гонарам заявіла прадаўшчыца. Адзначу, што сшытак гэты карыстаецца побытам. Вось такое крэдытаванне вяскоўцаў прадуктамі ад прыватнага гандлю.

Дык вось, на дзьвярах той крамы маленькая цыдулька з надпісам: «Лазня працуе таксама ў пятніцу». Хто быў, той ведае, што шчырасць лазні выклікае размовы пра набалелае. Там я і знайшоў тыя самыя «бесхозяйственность и разгильдяйство». Не, не ў самой лазні, а паслухаўшы апавяданні мясцовых хлопцаў і старэйшых за мяне дзяцькаў. У лазні мне спадабалася: не «стэрыльны» СПА салон, але натопленная дровамі парная з ліпавым венікам з суквеццямі (!) і бярозавым сокам. Пайшла яна на 100%. З сямі парыльшчыкаў, толькі адзін працуе ў саўгасе, астатнія ці “дармаеды” ці працуюць па найму ў розных арганізацыях па раёну. Таму прозвішча новага старшыні саўгаса (так раней называлася гаспадарка, а зараз племзавод "Заказельскі" – дзяржаўнае унітарнае сельскагаспадарчае прадпрыемства), ведалі толькі 3 чалавекі. На працягу апошніх гадоў 7-8-мі сталага страшыні саўгаса (так мне прасцей разумець, чым племзавод), гаспадарка так і не атрымала. Бягучасць кадраў. Пры чым усе вінавацяць у крызісе старшыню саўгаса, які быў яшчэ раней і больш за 10 гадоў кіраваў гаспадаркай. Кажуць, што з яго пачаўся развал саўгаса, а ўзятыя у той час крыдэты вісяць да сёнешняга часу. Кажуць, што пазыкі бралі нават на тое, каб тое-сёе падмазаць да прыезду прызідэнта ў гаспадарку. Агульная сумма даўгоў складае 400 млрд. старымі грашыма. Я ў гэта асабіста не веру, але так кажуць мясцовыя. Кажуць таксама, што ў саўгасе скралі ўсё, што можна скрасці. Дык вось яны: “бесхозяйственность и разгильдяйство”?!

Дарэчы, большасць вяскоўцаў так і лічыць кошты ў старых грашах (мільёнамі), вырошчваюць маліну ды трымаюць надзею толькі на сябе.

 

P.S. Вось упэўнены, каб тыя датацыі ў млрд. даляраў былі укладзены ў развіцце прыватнай гаспадаркі, а не ў калгасы і саўгасы якія, зараз называюцца невядомымі мне назвамі, то хіба трэба было бы змагацца з “разгильдяйстом и бесхозяйственностью”? Хіба сам у сябе будзеш красці? Упэўнены, будзе наадварот. Будзеш, як маі бацькі, тры разы ўставаць ноччу, каб парсючкоў пакарміць!

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прысвячаецца майму бацьку Прыязджаў на Пасху да бацькоў. Бацьку на днях будзе 80. Тры дні перад Вялікаднём разам нешта рабілі па гаспадарцы. І тут я ўспомніў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика