Пенсіянерка правалілася ў 12-метровы калодзеж на Стаўбцоўшчыне
12.04.2018 10:34
—
Разное
|
![]() Фота: mchs.gov.by 11 красавіка ў 14.41 ратавальнікам паведамілі, што ў вёсцы Новы Свержань у Стаўбцоўскім раёне ў калодзеж праваліўся чалавек, паведамляе Дыспетчар МНС дадаткова паведаміў пра здарэнне старшаму прапаршчыку ўнутранай службы Яўгену Клімовічу, які пражывае ў гэтай вёсцы. Мужчына быў вольны ад службы, але прайшоў па названым адрасе. Там ён пабачыў, што на дне 12-метровага калодзежа (узровень вады 1 метр) знаходзіцца 63-гадовая пенсяінерка. Жанчыну знайшоў яе муж, які і затэлефанаваў у МНС. Сама жанчына была ў прытомнасці. Клімовіч дапамог мужу пацярпелай зняць надбудовы калодзежа. Пакуль ехалі ратавальнікі, ён вёў размову з жанчынай, якая правалілася ў калодзеж, каб тая не страціла прытомнасць. Ратавальнікі дасталі жанчыну з дапамогай спецыяльных інструментаў. Лекары шпіталізавалі яе ў рэанімацыйнае аддзяленне лякарні ў цяжкім стане. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by 11 красавіка ў 14.41 ратавальнікам паведамілі, што ў вёсцы Новы Свержань у Стаўбцоўскім раёне ў калодзеж праваліўся чалавек, паведамляе прэс-служба МНС. ... |
|