2018-ы – Год малой радзімы. Таямніцы лунінецкіх святынь
12.04.2018 16:44
—
Разное
|
Мясцовыя багацці ацанілі навукоўцы – і гэтым, магчыма, збераглі нашы духоўныя каштоўнасці, якія раней лічыліся звычайнымі рэчамі… Думала аб гэтым, гартаючы дыхтоўны фотаальбом “Музей старажытнабеларускай культуры” (Мінск, Беларусь, 2004). Як вядома, унікальная ўстанова была створана ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Мінску 40 год таму. Не ўстаноўлена, колькі экспанатаў у мінулым мелі “лунінецкую прапіску”. З некаторымі знаёміць вышэй названая цудоўная кніга. Уражваюць два старажытныя абразы, якія адрэстаўрыравалі сучасныя мастакі. Адзін – “Святая Варвара” (стар. 80) – датуецца першай паловай XVIII стагоддзя, другі – “Адрачэнне Апостала Пятра” (стар. 132) – пачаткам ХІХ-га. З подпісу вынікае, што абедьзве іконы – з Крыжаўзвіжанскага храма Лунінца. Аднак, у вопісу царкоўнай маёмасці перыяду 1920-1930 гг. гэтыя абразы адсутнічаюць. Не ўказаны яны і ў дакуменце 1981-га, калі храм абследавалі навукоўцы, якія, відавочна, і забралі іконы ў Мінск. Па меркаванню спецыялістаў, гэтыя абразы маглі быць перанесены з тых вясковых цэркваў раёна, што ў атэістычны час былі зачынены. Ці ўдасца высветліць адрас яшчэ адной каштоўнасці, што таксама прадстаўлена ў альбоме як прадмет з Лунінеччыны? Гэта – ручнік пачатку ХХ стагоддзя з лёну і бавоўны, выкананы ў тэхніцы “бранае аднаўточнае і двухуточнае ткацтва, вышыўка строчкай, махры”. Шкада, што не пазначаны паселішчы, дзе ствараліся гэтыя каштоўнасці, захаваныя ў нацыянальным музеі. Аднак, прыемна, што ўсё гэта – набытак нашага раёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мясцовыя багацці ацанілі навукоўцы – і гэтым, магчыма, збераглі нашы духоўныя каштоўнасці, якія раней лічыліся звычайнымі рэчамі… Думала аб гэтым, гартаючы...
|
|