Суботнік: навядзём парадак на зямлі. 21.by

Суботнік: навядзём парадак на зямлі

13.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Як мы  паведамлялі ў мінулым нумары “Нясвіжскіх навін”, з 30 сакавіка да 8 мая на Нясвіжчыне праводзіцца  месячнік па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна. А 14 красавіка пройдзе раённы суботнік.

Што ж будзе зроблена і робіцца на тэрыторыі  раёна ў рамках месячніка? Знаёмімся з планам мерапрыемстваў, распрацаваным раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разам з прадпрыемствамі.


Так, калектыву раённага УП “Нясвіжская ЖКГ” неабходна ачысціць у райцэнтры каналы водаадвядзення і правесці ямачны рамонт на вуліцах горада. Як расказаў “НН” начальнік будаў-нічага ўчастка Сяргей Падамацька,  ямкі “залатаны” на праез-джай частцы вуліц Ленінскай, Савецкай, Кутузава, Слуцкай, 1 Мая, Садовай, Сыракомлі, Сноўскай і Шымко. Далей брыгада рабочых перабралася  на вуліцы Дзяржынскага і Міцкевіча. Вялікі аб’ём работы ў філіяла “ДЭУ-65” РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр”: драбненне пнёў убраных дрэў пры аўтадарозе Р-54  Пяршаі — Івянец-Нясвіж (гэта выезд з Нясвіжа на Стоўбцы) і пасадка тут новых дрэў. А таксама знос сухіх і аварыйных дрэў, ямачны рамонт  аўтамабільных дарог Р-11 Парачаны — Навагрудак — Нясвіж (выезд з Нясвіжа на Гарадзею) і   Р-12 Нясвіж — Клецк. Іх калегам — працаўнікам  філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 168” таксама неабходна  ўбраць сухія і аварыйныя дрэвы. Што і робіцца. Вядзецца ачыстка труб і афарбоўка бар’ераў, мастоў.

Сельскім выканаўчым камітэтам даручана на працягу месячніка знесці пяць старых дамоў, дзе ніхто не жыве.

Значныя аб’ёмы работ будуць выкананы за гэты час у сельгаспрадпрыемствах раёна. У ААТ “Грыцкевічы” адрамантуюць агароджу  машынна-трактарнага парка. У ААТ “Новае жыццё” — санітарна-бытавыя памяшканні майстэрні ў аграгарадку Аношкі. У ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная  станцыя” —   дзверы ў складзе мінеральных удабрэнняў. На МТФ № 3 ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — драўляную агароджу. На МТФ № 4 (у в. Прасці) гэтай гаспадаркі зараз чысцяць тэрыторыю ад  кустарнікаў і аварыйных дрэў. Каля фермы спілавана 8 вялізных таполяў, і непадалёк, на тэрыторыі Астроўскай сярэдняй  школы, таксама ўбрана 9 дрэў. Працуе брыгада па дагаворы найму з таварыствам.

 

 

Нагадваем: заўтра,

14 красавіка, на Нясвіжчыне пройдзе раённы суботнік

па  навядзенні парадку

на зямлі. Прымем актыўны ўдзел у суботніку!

 

Дарэчы, дырэкцыя акцыянернага таварыства заключыла дагаворы найму з 24 чалавекамі, якія і займаюцца добраўпарадкаваннем. Тэрыторыя МТФ “Прасці” патрабуе пільнай увагі, і вяскоўцам трэба будзе прыкласці шмат намаганняў, каб навесці належны парадак. А ў машынна-трактарным парку рабочыя пафарбуюць пункт тэхнічнага абслугоўвання.

На складзе мінеральных угнаенняў ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” ў в. Новыя Навасёлкі будуць адрамантаваны дзверы і добраўпарадкавана тэрыторыя. Тое ж самае — на складзе мінералкі ААТ “17 Верасня” ў в. Вялікая Ліпа. У машынна-трактарных парках “Саска Ліпка” і “Ганусава” ААТ “Нясвіжскі  райаграсэрвіс” падновяць  агароджу, пафарбуюць  ёмістасці для захоўвання гаруча-змазачных матэрыялаў. Рабочыя ААТ “Лань-Нясвіж” ушчыльную папрацуюць падчас месячніка на таварнай ферме “Качано-вічы”. Пафарбуюць металічныя канструкцыі, завершаць устаноўку пліт на пляцоўцы гная-сховішча, прыбяруць тэрыторыю і правядуць яе азеляненне. Лепшы выгляд набудзе і тэрыторыя свінатаварнага комплексу.

Акрамя таго, прадстаўнікі ўсіх арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў убяруць тэрыторыі агульнага  карыстання, вуліцы і праезды. Гэтыя тэрыторыі замацаваны, згодна з рашэннем  Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў ад 15.06.2017 г. № 177, а таксама змяненнямі і дапаўненнямі да яго  ад 28.02.2018 года.

Навядзём бляск на зямлі. Прыбяром усё непатрэбнае, што перашкаджае вольна дыхаць глебе, што псуе карціну  прыгажосці і ўтульнасці, што стварае  пагрозу бяспецы людзей, транспарту і жывёлы. Месячнікі добраўпарадкавання, суботнікі па навядзенні  чысціні праводзяцца традыцыйна штогод. Нашы населеныя пункты, лясныя і  палявыя ўгоддзі, дарогі, вуліцы, паркі і скверы робяцца больш чыстымі, прыгожымі. Тады і жыць, і працаваць, і адпачываць прыемней. І вясна становіцца больш яркай, зіхатлівай, прывабнай — нават цяпер, калі яна яшчэ не расквецілася ні пяшчотнай зелянінай маладзенькага лісця, ні  белай ружовасцю алычы, яблыні, вішні… Створым прыгажосць сваімі рукамі.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Аксаны ГРОХ.

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як мы  паведамлялі ў мінулым нумары “Нясвіжскіх навін”, з 30 сакавіка да 8 мая на Нясвіжчыне праводзіцца  месячнік па навядзенні
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика