Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без насілля» стартавала ў Беларусі 18 красавіка. 21.by

Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без насілля» стартавала ў Беларусі 18 красавіка

19.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

000022_1524065858_68147_bigРэспубліканская прафілактычная акцыя «Дом без насілля» стартавала ў Беларусі. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Алег Каразей, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Акцыя пройдзе па ўсёй краіне з 18 па 28 красавіка. Яе мэта — далучыць шырокія слаі насельніцтва да аказання дапамогі і садзейнічанне дзяржаўным органам у вырашэнні праблем насілля ў сям’і. «Насілле ў сям’і — праблема не толькі Беларусі, але і ўсяго свету. У прымяненні да нашай краіны можна адзначыць, што кожны год 100 чалавек пазбаўляюцца жыцця ў выніку такіх проціпраўных дзеянняў. Па выніках першага квартала ў нас зарэгістравана 23 выпадкі забойстваў, 40 фактаў прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Гэта страшныя лічбы, якія сведчаць аб значнасці праблемы», — адзначыў Алег Каразей. МУС займаецца праблематыкай сямейнага насілля на пастаяннай аснове. «Мы выяўляем насілле ў сям’і на ранніх стадыях, папярэджваючы цяжкія наступствы. Выяўляем злачынствы, якія не адносяцца да катэгорый цяжкіх або менш цяжкіх — так званыя справы прыватна-публічнага або прыватнага абвінавачання. Напрыклад, наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання, мучэнне, пагроза забойствам — тут неабходна згода і заява ахвяры, каб пачаць крымінальны працэс. А ў выпадку, калі ахвяра па розных прычынах не можа заняцца сваёй абаронай, МУС і Генпракуратура прымаюць меры, каб справа была ўзбуджана — пракурор мае такое права, і ў нас выбудавана добрае ўзаемадзеянне», — сказаў праваахоўнік. Міліцыя штогод выяўляе больш за 50 тыс. фактаў прычынення цялесных пашкоджанняў і псіхалагічнага ўздзеяння, якія кваліфікуюцца як адміністрацыйныя правапарушэнні. «Больш за 12,5 тыс. такіх фактаў ужо было ў бягучым годзе. Прыцягнутыя да адказнасці людзі — гэта далёка не ўсе, хто прымяняе насілле ў сям’і. Апытанні грамадскай думкі, напрыклад, паказваюць, што практычна кожная чацвёртая жанчына сутыкаецца з гэтым, — падкрэсліў Алег Каразей. — МУС ужо даволі даўно сумесна з іншымі зацікаўленымі дзяржорганамі ініцыіравана пытанне аб прыняцці закона аб папярэджанні насілля ў сям’і, якім прадугледжвалася б прымяненне прафілактычных мер незалежна ад прыцягнення да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці. Планам падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год прадугледжваецца падрыхтоўка канцэпцыі закона аб прафілактыцы насілля ў сям’і. МУС — асноўны дзяржорган, які яе рыхтуе. Ужо ў красавіку мы фіналізуем яе пасля шэрага кансультацый і будзем накіроўваць на ўзгадненне зацікаўленым». Старшыня праўлення ГА «Гендарныя перспектывы» Ірына Альхоўка расказала аб выніках работы агульнанацыянальнай гарачай лініі па процідзеянні дамашняму насіллю. «Лінія працуе больш за 5 гадоў. За гэты перыяд мы атрымалі 11 тыс. паведамленняў. Большасць з іх, вядома, ад пацярпелых і іх сваякоў. Ад агрэсараў паступае невялікая колькасць званкоў — і часцей за ўсё яны аспрэчваюць неабходнасць аказання дапамогі членам іх сем’яў, якія да нас звяртаюцца, — праінфармавала Ірына Альхоўка. — Больш за ўсё паступае званкоў з Мінска і Мінскай вобласці — гэта можна звязаць хутчэй з распаўсюджанасцю інфармацыі аб гарачай лініі, чым з нейкай тэндэнцыяй. Менш за ўсё тэлефануюць з Віцебскай і Магілёўскай абласцей». Паводле слоў Ірыны Альхоўка, 94 працэнты тых, хто тэлефанаваў — жанчыны. «Сярод мужчын мы назіраем узроставую тэндэнцыю — большасці з тых, хто тэлефанаваў больш за 55-60 гадоў, і яны часцей за ўсё гавораць аб насіллі з боку дзяцей і іншых членаў сям’і. У гэтай катэгорыі свая спецыфіка, і, гледзячы на міжнародны вопыт, наша арганізацыя прыйшла да высновы, што трэба думаць аб нейкім спецыялізаваным сэрвісе для пажылых людзей», — падзялілася меркаваннем кіраўнік арганізацыі.
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/society/view/respublikanskaja-prafilaktychnaja-aktsyja-dom-bez-nasillja-startavala-u-belarusi-68147-2018/

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика