Делегация посетила Миоры и планирование новой поликлиники
24.04.2018
—
Разное
|
>
У мінулую пятніцу па дарозе на Браслаўшчыну на будоўлю новай цэнтральнай раённай бальніцы завітаў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў. Мікалай Мікалаевіч разам са старшынёй абласнога Савета дэпутатаў Уладзімірам Цярэнцьевым у суправаджэнні намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Белавуса, кіраўніка Міёрскага раёна Ігара Кузняцова, галоўнага ўрача райбальніцы Алены Сівой і прадстаўнікоў задзейнічаных будаўнічых арганізацый прайшліся па чыстых калідорах бальніцы, зазірнулі ў залітыя сонечным светам палаты, працэдурныя кабінеты, аперацыйную, іншыя аддзяленні, дзе ўжо размясцілася новае медыцынскае абсталяванне. Перш за ўсё старшыню аблвыканкама цікавіла, на якім этапе завяршальныя работы перад уводам аб’екта ў эксплуатацыю. Намячалася, што гэта гістарычная падзея прыпадзе на май. Але, па агульных меркаваннях, прыспешваць не варта. Лепш зрабіць усё грунтоўна, даць магчымасць працоўнаму калектыву медустановы асвоіцца ў новых умовах, каб людзі атрымлівалі якасную медыцынскую дапамогу.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. Наталія СТАНКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую пятніцу па дарозе на Браслаўшчыну на будоўлю новай цэнтральнай раённай бальніцы завітаў старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай...
|
|