Па заказе моладзі
27.04.2018
—
Разное
|
Актывісты раённай арганізацыі БРСМ у ліку першых на Стаўбцоўшчыне прынялі ўдзел у добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу-2018″. Літаральна ў першы дзень акцыі яны адправіліся ў Акінчыцкае лясніцтва, дзе іх ужо чакаў пасадачны матэрыял і неабходны інвентар. Своеасаблівы майстар-клас для моладзі правёў галоўны ляснічы Сцяпан Явід. – Садзілі елку. Свяціла сонца, што прыносіла асаблівую асалоду ад работы, а потым, калі пасадкі былі завершаны, іх, нібыта па заказе, паліў дожджык, – падзялілася першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская. Актыўны ўдзел у акцыі па азеляненні сваёй малой радзімы прынялі Аляксандр Супрун, Аляксандра Лагута, Павел Мамонька, Марына Сапега. Пр Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Актывісты раённай арганізацыі БРСМ у ліку першых на Стаўбцоўшчыне прынялі ўдзел у добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу-2018″. Літаральна ў першы дзень акцыі яны...
|
|