Славутыя землякі Пiншчыны. Мікалай Уладзіміравіч Румак
30.04.2018
—
Разное
|
>
Мікалай Уладзіміравіч Румак (1941–1995), вучоны ў галіне мікраэлектронікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984) Мікалай Уладзіміравіч Румак нарадзіўся 1 ліпеня 1941 года ў вёсцы Хойна Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1965 годзе скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут. З 1967 года Мікалай Румак аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР. У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Исследование поверхностного слоя пластически деформированных металлов при прокате». З 1978 года – загадчык аддзела, а з 1990 года – намеснік дырэктара па навуковай працы інстытута. У 1986 годзе М. У. Румак абараніў доктарскую дысертацыю, а ў 1988 годзе атрымаў званне прафесара, быў прафесарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. У 1991 годзе стаў членам-карэспандэнтам НАН Беларусі. М. У. Румак вёў навуковыя даследаванні ў вобласці мікраэлектронікі. Унёс уклад у рашэнне праблем сінтэзу шматслойных кампазіцый метал-дыэлектрык-паўправаднік са строга рэгламентаванымі параметрамі. Выканаў комплекс работ па развіццю тэорыі акіслення паўправаднікоў, даследаванню прыроды ўзаемадзеяння патокаў атамаў, іонаў і выпраменьвання з паверхні цвёрдага цела.Распрацаваў новыя метады стварэння высокаякасных металічных, паўправадніковых і дыэлектрычных слаёў і мікрасхем на структурах метал-дыаксід крэмнію-крэмній. З 1994 па 1995 гады – старшыня Камітэта па навуцы і тэхналогіях Міністэрства адукацыі і навукі Беларусі. М. У. Румак – аўтар 200 навуковых прац па мікраэлектроніцы, распрацоўцы тэхналагічных рэжымаў вырабу інтэгральных мікрасхем, тэхналогіі фарміравання кампанентаў і элементаў інтэгральных мікрасхем, 60-ці вынаходніцтваў. Адзін з аўтараў манаграфій «Зарядовые свойства МОП-структур» (1980), «Диэлектрические плёнки в твёрдотельной микроэлектронике» (1990). Мікалай Уладзіміравіч Румак заўчасна памёр 8 ліпеня 1995 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
> Мікалай Уладзіміравіч Румак (1941–1995), вучоны ў галіне мікраэлектронікі, член-карэспандэнт НАН Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1984) Мікалай...
|
|