На малочнатаварых фермах. 21.by

На малочнатаварых фермах

30.04.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

280418d

Анастасія Фляум працуе аператарам машыннага даення ў ААТ «Каганец». Рупіцца на рабатызаванай ферме ў Засуллі. Добрасумленная працаўніца даручаную справу заўсёды выконвае з адказнасцю і мае даволі высокі вынік па надоях малака. Шматдзетная маці і на рабоце паказвае прыклад, і з дамашняй гаспадаркай умела ўпраўляецца.

 

ВЫШЭЙ ТЛУСТАСЦЬ – БОЛЬШ МАЛАКА

За першы квартал бягучага года на малочныя заводы гаспадаркамі раёна рэалізавана 20612,6 тоны малака ў заліковай вазе. Гатункам «экстра» пастаўлена 11 899 тоны сыравіны – 57,7 працэнта. Усё малако рэалізуюць найвышэйшым гатункам жывёлаводы ААТ «Каганец». Працаўнікі малочных цэхаў ААТ «Агранёманскі» маюць паказчык 99,3 працэнта, ААТ «Вялікі двор» і «Вішнявецкі-агра» – звыш 90 працэнтаў. Прыкладаюць старанні рупліўцы ААТ «Жацерава»: «экстрай» перапрацоўшчыкі залічылі каля 76 працэнтаў прадукцыі. У работнікаў фермаў ААТ «Рубяжэвічы» і СГФ «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» па-ранейшаму нулявы вынік. Тлустасць малака павялічылася і склала 3,87 працэнта. Самая высокая – 4,13 працэнта ў ТАА «СЖК «Налібакі», у сакавіку гэты паказчык дасягнуў тут 4,24 працэнта.

 

ЯК СПРАЦАВАЛІ Ў САКАВІКУ

За сакавік бягучага года на малочнатаварных фермах раёна надоена 7876,5 тоны малака, што на 267,5 тоны больш за адпаведны перыяд летась. Найбольшая прыбаўка дасягнута жывёлаводамі ААТ «Шашкі» і «Агранёманскі» – адпаведна па 107 тон, «Вішнявецкі-агра» – 83,4 тоны. Гэтыя таварыствы на ўзроўні спрацавалі і па надоях малака ад каровы, маюць найвышэйшы плюс. Па выніках работы за першы квартал бягучага года агранёманскія рупліўцы фермаў замацаваліся на чацвёртым месцы ў рэйтынгавай табліцы. На прыступку вышэй перамясціліся вішнявецкія і дзераўнянскія жывёлаводы. У адстаючых працаўнікі малочнага цэха ААТ «Рочавічы», жывёлаводы гэтага таварыства працягваюць нарошчваць мінус. Таварнасць малака застаецца на ўзроўні.

У мясной жывёлагадоўлі работнікі працуюць стабільна, паказчыкі па валавой вытворчасці ялавічыны і сярэднясутачных прыбаўленнях у вазе жывёлы трымаюцца практычна на ўзроўні.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Анастасія Фляум працуе аператарам машыннага даення ў ААТ «Каганец». Рупіцца на рабатызаванай ферме ў Засуллі. Добрасумленная працаўніца даручаную справу заўсёды...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика