1 МАЯ – СВЯТА ПРАЦЫ. Віншаванне мясцовай улады
30.04.2018
—
Разное
|
Дарагія жыхары Смаргоншчыны!
![]() Віншуем вас са святам працы! Першамай заўсёды абуджае ў нас асаблівыя пачуцці. Гэта свята ўвасабляе прыход вясновага цяпла і сімвалізуе салідарнасць пакаленняў. За сваю паўтаравекавую гісторыю яно застаецца актуальным ва ўсім свеце. Нас аб’ядноўвае імкненне бачыць свой край з квітнеючай тэрыторыяй, высокай якасцю жыцця і прынцыпова новым узроўнем развіцця. Кожны жыхар раёна сваёй працай уносіць важкі ўклад у дасягненне гэтай мэты. Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем старэйшаму пакаленню, тым, хто закладваў аснову для нашага дабрабыту. Ваша ўменне жыць і працаваць з поўнай самааддачай заўсёды будзе для нас дастойным прыкладам. У гэтыя святочныя дні жадаем вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. Раённае аб’яднанне прафсаюзаў. Раённы савет ветэранаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарагія жыхары Смаргоншчыны!
|
|