У Салігорскім раёне BMW сутыкнуўся з трактарам, загінулі два чалавекі
30.04.2018 18:48
—
Разное
|
![]() Фота: ДАІ У Салігорскім раёне BMW сутыкнуўся з трактарам, загінулі два чалавекі. Трагічнае здарэнне адбылося 29 красавіка каля 14-й гадзіны. Легкавік здзяйсняў манеўр абгону і няўдала вярнуўся на сваю паласу, адбылося сутыкненне з трактарам, які ехаў у спадарожным накірунку (на фота відаць, што на ім было навясное абсталяванне). Як інфармуе сайт , 24-гадовы кіроўца BMW шпіталізаваны, а двое пасажыраў (24-гадовы мужчына і 25-гадовая дзяўчына) загінулі. Па факце аўтааварыі распачалі крымінальную справу, артыкул — "Парушэнне правіл дарожнага руху ці эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух ці больш асоб". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: ДАІ У Салігорскім раёне BMW сутыкнуўся з трактарам, загінулі два чалавекі. Трагічнае здарэнне адбылося 29 красавіка каля 14-й гадзіны. Легкавік здзяйсняў...
|
|