Весткі адукацыі
02.05.2018
—
Разное
|
Зямля ў кветкахНавучэнцы Капаткевіцкай школы прынялі ўдзел у абласным экалагічным фестывалі “Дзень Зямлі-2018”. Напрацоўкі школьнікаў былі высока ацэнены і адзначаны ўзнагародамі. Людміла Патапенка і Ксенія Артамонава ў тэарэтычным туры намінацыі “Магія кветак: ад праекта да ўвасаблення” атрымалі дыплом ІІІ ступені. У намінацыі “Паштоўка “З днём нараджэння, Зямля!” чатырохкласніца Мілана Тарасевіч стала дыпламанткай ІІ ступені. Каманда школы атрымала таксама падзяку за высокі ўзровень конкурснай працы ў намінацыі “Турнір кветкаводаў” і сертыфікат на набыццё пакаёвых кветкава-дэкаратыўных раслін. Удзельнікаў фестывалю рыхтавалі настаўнікі школы Валянціна Росава і Сняжана Ярыга.
Дабрабыт праз экалогіюНаш раён на ХІ адкрытай ліцэйскай экалагічнай канферэнцыі “Экалогія і выклікі сучаснасці” прадстаўляла дэлегацыя ў складзе навучэнцаў Брынёўскага сада-школы, Камаровіцкай школы і гімназіі. У рамках канферэнцыі адбыўся конкурс праектных работ “ЮНЕСКА: Адукацыя. Навука. Культура”. У ім за мультымедыйную прэзентацыю “Глабальныя мэты – дабрабыт кожнага” навучэнцы гімназіі атрымалі дыплом ІІІ ступені.
Сонечныя дзяўчатыЧарговую перамогу прывезлі дзяўчаты з клуба “SunWay”, навучэнцы аб’яднання па інтарэсах “Чырлідынг” Петрыкаўскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, кіраўнік Наталля Чарняўская. У І адкрытым рэспубліканскім чэмпіянаце па чырлідынгу “ЧЫР-СТАР-2018” каманда была ўзнагароджана дыпломам ІІІ ступені. Алена БРУЦКАЯ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зямля ў кветках Навучэнцы Капаткевіцкай школы прынялі ўдзел у абласным экалагічным фестывалі “Дзень Зямлі-2018”. Напрацоўкі школьнікаў былі высока ацэнены і...
|
|