Новы год – новыя перамогі. 21.by

Новы год – новыя перамогі

02.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Даследчая дзейнасць  у гімназіі вядзецца не адзін год. І вельмі прыемна, што такая праца дае свае вынікі.

Сваё трыумфальнае шэсце з работай «Вызначэнне колеру, каляровасці і мутнасці вады» Павел Шляга разам з настаўнікам Аляксандрам Дарошкам пачалі  з абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу «Моладзь і экалагічныя праблемы сучаснасці». Перамога на абласным этапе адчыніла дзверы перад рэспубліканскім іспытам, які адбыўся ў Мінску. І зноў перамога – дыплом II ступені. Менавіта тут Паша разам з настаўнікам атрымалі запрашэнне прыняць удзел у рэспубліканскім водным конкурсе даследчых праектаў, перамога ў якім стала самым высокім дасягненнем гэтага навучальнага года.

001

Рэспублікансканскі водны конкурс праводзіўся пад эгідай міжнароднай кампаніі «Соса – Соla HBC Belarus». Абарона работы вялася на англійскай мове, якую разам з вучнем падрыхтавала настаўніца англійскай мовы Таццяна Удод. І дадатковыя пытанні ад членаў журы паступалі таксама на англійскай мове. Паша пераканаў прысутных у важнасці свайго адкрыцця і атрымаў дыплом I ступені. Атрыманая перамога дае магчымасць  Пашу і Аляксандру Іванавічу прыняць удзел у міжнароднай канферэнцыі, якая адбудзецца ў сталіцы Швецыі Стакгольме ў жніўні сёлета.

Пакарыўся нашаму зорнаму дуэту і конкурс “ТЭХНАІНТЭЛЕКТ” у складзе зборнай каманды раёна. Акрамя абароны даследчай працы, у час якой Паша прадэманстраваў прыбор для вызначэння якасці вады і камп’ютарную праграмму для апрацоўкі атрыманых дадзеных, патрэбна было яшчэ прайсці тэарэтычны тур – рашэнне задач па фізіцы, да якога Пашу падрыхтавала настаўніца фізікі Наталля Мяцельская. У выніку спаборніцтваў Павел атрымаў дыплом І ступені, пахвальны ліст за рашэнне задач па фізіцы, а зборная каманда раёна заняла ІІІ месца. На рэспубліканскім этапе гэтага конкурсу ў секцыі “Экалогія і рацыянальнае прыродакарыстанне” Паша атрымаў пасведчанне ўдзельніка.

А яшчэ Павел і Аляксандр Іванавіч сталі пераможцамі V Рэгіянальнай навукова-пазнавальнай канферэнцыі навучэнцаў “Транспарт і тэхніка – погляд на мінулае, сучаснае і будучыню”, якая адбылася 6 сакавіка ў абласным цэнтры.

Можна доўга спрачацца пра тое, што даследчая дзейнасць без суправаджэння навуковага супрацоўніка амаль немагчыма, што дасягнуць вынікаў на ўзроўні вобласці і тым больш на ўзроўні   рэспублікі вельмі цяжка. Але вопыт нашага настаўніка Аляксандра Дарошкі даказвае іншае. Азарт, жаданне быць прызнаным, памерацца сіламі з самымі тытулаванымі сапернікамі і перамагчы – гэта такое адчуванне радасці і палёту душы, якое нельга параўнаць ні з чым.

Жадаю Пашу і Аляксандру Іванавічу новых прыступак і адкрыццяў. Няхай у іх усё заўседы атрымліваецца. І наш зорны дуэт прынясе ў скарбонку дасягненняў гімназіі, раёна і вобласці шмат новых перамог.

Людміла ХІЛЬМАН,

дырэктар гімназіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даследчая дзейнасць  у гімназіі вядзецца не адзін год. І вельмі прыемна, што такая праца дае свае вынікі. Сваё трыумфальнае шэсце з работай «Вызначэнне колеру,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика