Свята працы і вясны або як у нашым гарадскім пасёлку адзначалі Першамай. 21.by

Свята працы і вясны або як у нашым гарадскім пасёлку адзначалі Першамай

02.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_4156 (Копировать)Першамай – дзяржаўнае свята ў Беларусі, якое афіцыйна называецца Днём працы. Гэты дзень па традыцыі з’яўляецца дзяржаўным выхадным – каб усе маглі адпачыць і наведаць  святочныя мерапрыемствы. 2018 год не стаў выключэннем : 1 мая выпала на аўторак, дзякуючы чаму першы працоўны  тыдзень мая для ўсіх нас стаў карацей за звычайны.

У гарадскім пасёлку першамай шаркаўчане сустрэлі святочным канцэртам, ініцыятарам правядзення якога выступіла   Шаркаўшчынскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў пад кіраўніцтвам Ігара Віктаравіча Малюгіна.. На адкрытай пляцоўцы перад раённым цэнтрам культуры свае лепшыя музычныя нумары шаркаўчанам падарылі артысты: Іван і Алеся Русецкія, Іван і Надзея Гарбачонкі, Жанна Пундзіс, Сафія Скурат, жаночы калектыў аматарскага аб’яднання “Душэўная ўтульнасць” і самыя юныя ўдзельніцы святочнай праграмы – Дар’я і Ксюша Касцюкевіч. У ролі вядучых выступілі Ірына Хаданёнак і Таццяна Крыўка. Належным чынам побач з месцам правядзення святочнай праграмы  быў арганізаваны і выязны гандаль, дзе ўсе жадаючыя маглі набыць салодкія пачастункі і безалкагольныя  напіткі.

А ў ААТ “Буеўшчына” свята працы супала  з падвядзеннем прамежкавых вынікаў пасяўной кампаніі. Намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Аляксандр  Гернат разам з работнікамі культуры Святланай Атрашкевіч і Аленай Багаткевіч выехалі ў поле ( тэрыторыя ўрочышча Вінніца) і ва ўрачыстай абстаноўцы перадавікам Уладзіміру Падобу і Пятру Ерамееву ўручылі вымпелы, граматы і каштоўныя падарункі. Фінансавую дапамогу аказаў прафкамітэт арганізацыі.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.IMG_4093 (Копировать) IMG_4106 (Копировать) IMG_4110 (Копировать) IMG_4112 (Копировать) IMG_4120 (Копировать) IMG_4124 (Копировать) IMG_4129 (Копировать) IMG_4130 (Копировать) IMG_4145 (Копировать)IMG_4158 (Копировать) IMG_4172 (Копировать)

Оставить комментарий

 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика