У Мінску затрымалі эксгібіцыяніста ў адных красоўках. 21.by

У Мінску затрымалі эксгібіцыяніста ў адных красоўках

03.05.2018 16:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

У Мінску міліцыянты затрымалі непрацуючага 26-гадовага жыхара Мінскага раёна, якога падазраюць у хуліганстве.

Здарэнне адбылося 2 траўня каля 20-й гадзіны на вуліцы Прытыцкага, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Супрацоўніца міліцыі, у якой быў выходны дзень, ішла каля царквы. Нечакана да яе выбег мужчына ў адных красоўках і стаў паказваць свой полавы орган. 

Супрацоўніца неадкладна паведаміла пра здарэнне калегам, якія неслі службу паблізу. Яны затрымалі мужчыну. Выявілася, што вопратку ён схаваў у кустоўі каля царквы. Дастаўлены ў РУУС, мужчына патлумачыў, што ў Мінск прыехаў адпачыць.

На эксгібіцыяніста пачалі крымінальную справу за хуліганства. Яму пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі. 

Вядома, што раней мужчына да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Да адміністрацыйнай адказнасці яго прыцягвалі неаднаразова: пераважна гэта парушэнні Правіл дарожнага руху, але ёсць у гэтым спісе і няяўка ў ваенкамат. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У Мінску міліцыянты затрымалі непрацуючага 26-гадовага жыхара Мінскага раёна, якога падазраюць у хуліганстве. Здарэнне адбылося 2 траўня каля 20-й...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика