Грузавік без тэхагляду ў Мінску ўрэзаўся ў тралейбус
07.05.2018 14:36
—
Разное
|
![]() Фота: minsknews.by На скрыжаванні вуліцаў Гінтаўта і Гарадзецкай у мінскім мікрараёне Уручча зранку 7 траўня здарылася ДТЗ з удзелам тралейбуса, паведамляе агенцтва Кіроўца грузавога аўтамабіля "КамАЗ" ехаў па вуліцы Гарадзецкай і не змог спыніцца на чырвоны сігнал святлафора. Ён урэзаўся ў тралейбус, які рухаўся па вуліцы Гінтаўта на зялёны сігнал святлафора. Прычынай ДТЗ называюць няспраўнасць тармазоў у грузавіку. Пры інцыдэнце ніхто не пацярпеў. Высветлілася, што аўтамабіль "КамАЗ" не прайшоў тэхагляд. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: minsknews.by На скрыжаванні вуліцаў Гінтаўта і Гарадзецкай у мінскім мікрараёне Уручча зранку 7 траўня здарылася ДТЗ з удзелам тралейбуса, паведамляе агенцтва...
|
|