Происшествия. Криминал. 21.by

Происшествия. Криминал

07.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Здарэнні. Крымінал
Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

З нажом
З прыёмнага пакоя райбальніцы ў РАУС паведамілі пра тое, што “хуткая дапамога” прывезла з Мішкавіч мужчыну з колатай ранай. Як высветлілася, напярэдадні мужчына пасварыўся са сваёй жонкай. Жанчына, якая знаходзілася ў стане алкагольнага ап’янення, схапіла ў рукі нож і пырнула ім мужа. Па ч. 1 арт. 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь узбуджана крымінальная справа. Жанчыне пагражае абмежаванне волі ад 3 да 5 гадоў або  пазбаўленне волі ад 4 да 8 гадоў.
Парнаграфія
Жыхар Шуміліна выклаў у інтэрнэт здымкі парнаграфічнага характару. За гэта супраць маладога чалавека ўзбуджана крымінальная справа. Згодна з ч. 2 арт. 343 Крымінальнага кодэкса яму пагражае пазбаўленне волі ад 3 да 8 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі.

Са зводак ДАІ
Без знакаў
Работнікі шумілінскага філіяла “Полацкводаканал” праводзілі рамонтныя работы водаправода на адной з вуліц райцэнтра. Пры гэтым месца работ на праезнай частцы дарогі не пазначылі спецыяльнымі дарожнымі знакамі і агароджай. Для вадзіцеляў не быў створаны бяспечны праезд. У выніку гэтага жыхар Шуміліна на сваім асабістым аўтамабілі “Сітраен” заехаў у яміну на асфальце і пашкодзіў пярэдняе левае кола машыны.
На службовую асобу шумілінскага філіяла “Полацкводаканал” складзены адміністрацыйны пратакол. Пагражае штраф ад 4 да 20 БВ.
Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №35 ад 08.05.2018 г.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнні. Крымінал Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі. З нажом З прыёмнага пакоя райбальніцы ў РАУС паведамілі пра тое, што...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика