У Беларусі адкрылі першы помнік Тадэвушу Касцюшку
12.05.2018 15:10
—
Разное
|
Івацэвіцкі раён, 12 мая. У Марачоўшчыне каля Косава ў Івацэвіцкім раёне Бресцкай вобласці 12 мая адкрылі першы ў краіне помнік генерал-лейтэнанту Тадэвушу Касцюшку.
![]() ![]() Больш чым 12 тысяч долараў на манумент знакамітаму ураджэнцу Беларусі ўдалося сабраць праз краўдфандынг усяго за два месяцы. Пра гэта ў каментары БелаПАН распавёў ініцыятар з`яўлення помніка, журналіст Глеб Лабадзенка. ![]() ![]() "Я вельмі ўдзячны людзям, што яны мне паверылі. Адна справа — ідэя, а другая — калі сотні людзей адгукаюцца кожны дзень, тады я падумаў, што назад дарогі няма. І толькі пасля я даведаўся ўсю працэдуру, як ставіць помнікі. На нашых вачах і нашымі рукамі робіцца гісторыя. За савецкім часам Касцюшку банілі, пра яго ніхто не казаў. А сёння, паглядзіце, якое свята. Касцюшка — гэта асоба, якая яднае людзей і пад чырвона-зялёным, і пад бела-чырвона-белым сцягам. Сёння абсалютна бесканфліктна, пад рознымі сцягамі, сабраліся людзі розных перакананняў, і гэта вельмі класна".
![]() ![]() ![]() Аўтар помніка, скульптар Генадзь Лойка адзначыў, што "нарэшце беларусы маюць магчымасць сказаць "мой генерал", і падзяліўся хваляваннямі з нагоды беларускай мовы: "Людзі так любяць Касцюшку, а размаўляюць на мове Суворава, што вельмі непрыемна. Заклікаю шанаваць беларускую мову, трэба на ёй гаварыць". ![]() ![]()
Выступаючы на ўрачыстым адкрыцці помніка, пісьменнік Уладзімір Арлоў заявіў, што марыць аб адкрыцці помніка Кастусю Каліноўскаму ў Мінску.
![]() "Гістарычная памяць і культура, мова нацыі, бароняць межы дзяржавы лепш, чым любое войска. І гэтае разуменне існуе ва ўсіх слаях нашага грамадства: ад моладзі да самых высокіх эшалонаў. Гледзячы на гэты велічны помнік і на вашыя шчаслівыя твары, я сёння мару пра тое, што неўзабаве мы збярэмся на адкрыццё яшчэ аднаго помніка нашаму нацыянальнаму герою Кастусю Каліноўскаму. Я мару, што гэты помнік паўстане ў сталіцы". ![]() ![]() Пасля ўрачыстага адкрыцця, на якое з Мінска ды іншых гарадоў прыехала каля 500 чалавек, адбыўся канцэрт, дзе прагучала музыка і песні часоў Тадэвуша Касцюшкі. На адкрыцці помніка сярод іншых прысутнічалі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Анатоль Ткачук, Алена Анісім, старшыня Івацевіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук, першы сакратар пасольства ЗША ў Беларусі па пытаннях інфармацыі, культуры і адукацыі Элізабет Льюіс, намеснік старшыні аб`яднання "Беларусы Швейцарыі" Аляксандр Сапега, палітыкі Павел Севярынец, Рыгор Кастусёў ды іншыя. ![]() 21 кастрычніка мінулага года помнік Тадэвушу Касцюшку з`явіўся ў швейцарскім горадзе Золатурн, дзе памёр і быў пахаваны нацыянальны герой. Грошы на манумент сабралі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Швейцарыі. У канцы студзеня 2018 года Івацэвіцкі райвыканкам, заручыўшыся падтрымкай Міністэрства культуры і Брэсцкага аблвыканкама, выдаў дазвол на ўстаноўку помніка на тэрыторыі музея-сядзібы Касцюшкі ў Мерачоўшчыне. ![]() Тадэвуш Касцюшка — знакаміты ўраджэнец беларускай зямлі, кіраўнік нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года на тэрыторыях сучасных Беларусі, Польшчы і Літвы, ганаровы грамадзянін Францыі, нацыянальны герой ЗША і Польшчы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Івацэвіцкі раён, 12 мая. У Марачоўшчыне каля Косава ў Івацэвіцкім раёне Бресцкай вобласці 12 мая адкрылі першы ў краіне помнік генерал-лейтэнанту Тадэвушу Касцюшку.... |
|