А нашым ці па дарозе з суседзямі?. 21.by

А нашым ці па дарозе з суседзямі?

15.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сонечны майскі дзень. Належны настрой у аматараў футбола, якія запоўнілі трыбуну стадыёна «Юнацтва». Усе спадзяванні на цікавую гульню, паспяховую для «Нёман-Агра». Стаўбцоўская каманда ў дзвюх праведзеных гульнях дабілася перамог і знаходзілася сярод лідараў першынства рэспублікі ў другой лізе. Супрацьстаяў жа нашым нёманцам ФК «Узда». З суседзямі ў стаўбчан добрыя стасункі. Па два разы ў пачатку двухтысячных гадоў стаўбчане і ўздзенцы станавіліся чэмпіёнамі Мінскай вобласці. Выступаючы ўжо ў чэмпіянаце рэспублікі, у другой лізе футбалісты Узды дабіліся права пераходу ў лігу першую, але не скарысталі яго. Затое летась стаўбцоўская каманда «Нёман-Агра» асмелілася паказаць сябе ў вышэйшым класе. Закончылася, як мы памятаем, няўдачай, але ж вопыт для далейшага жыцця не лішні. І прыхільнікам каманды выпадалі прыемныя гадзіны, хоць і зрэдку, калі нашы на роўных спаборнічалі з даволі знакамітымі калектывамі з розных гарадоў Беларусі.

Гэта гісторыя, цяпер жа хацелася добрага, пераможнага працягу.

Аднак усё пайшло насуперак жаданням і чаканням нашых балельшчыкаў. Ініцыятыву захапілі госці, гулялі яны больш зладжана. У нашых жа нешта не ладзілася. Пасіўна дзейнічала паўабарона, памыляліся абаронцы. Ад такой гульні поспеху не даводзілася чакаць. І выйшла ўсё нявесела, калі не сказаць, – зусім сумна.

Уздзенцы забіваюць гол у вароты «Нёман-Агра», затым другі, трэці… І толькі калі на табло значылася 5:0 на карысць гасцей, наш нападаючы Дзмітрый Даўбейка «размачыў» лік. Сапернікі ў адказ правялі яшчэ адзін гол. 1:6 – гэта, вядома, нечакана. Такім чынам, каманда са Стоўбцаў займае восьмае месца ў турнірнай табліцы, набрана шэсць ачкоў.

Наступны паядынак у стаўбцоўскай каманды «Нёман-Агра» адбудзецца 20 мая ў Брэсце з камандай «Рух». Гэты калектыў якраз і ўзначальвае турнірную табліцу з перамогамі ва ўсіх праведзеных матчах. Паказчыкі «Руху» значныя: 12 набраных ачкоў у чатырох сустрэчах. Васямнаццаць галоў забіта і толькі два прапушчана. Брэстчане, якіх трэніруе вядомы беларускі футбаліст, член былой зборнай СССР Андрэй Зыгмантовіч, ставяць сваёй безумоўнай мэтай пераход у першую лігу. Не меншыя амбіцыі і ў каманды «Крумкачы», з якой нашы сустрэнуцца на стадыёне «Юнацтва 27 мая. Такі вось бліжэйшы расклад згодна з футбольным календаром. «Нёман-Агра» будзе ўдзельнічаць і ў іншых адказных спаборніцтвах. Сапернікам стаўбчан у барацьбе за кубак Беларусі стане гомельскі «Лакаматыў».

Будзем верыць у сваю каманду, спадзявацца, што парадуе яна важкімі перамогамі.

Ф. БАНДАРОВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сонечны майскі дзень. Належны настрой у аматараў футбола, якія запоўнілі трыбуну стадыёна «Юнацтва». Усе спадзяванні на цікавую гульню, паспяховую для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика