Ричард Коростик из Докшиц создаёт красоту вокруг себя. 21.by

Ричард Коростик из Докшиц создаёт красоту вокруг себя

15.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

img_1062Докшыцы. Завулак Інтэрнацыянальны. Бліз паўдня. Каля дома №3, абнесенага зялёным металапрофілем, мужчына шчапае дровы. Замахваецца жылістай рукой з сякерай і цэліць дакладна па калодцы… І так спраўна ў яго атрымліваецца, што пакрысе спыняеш крок, каб палюбавацца спрадвечнай сялянскай працай. І тут позірк выхоплівае іншыя дэталі: арыгінальныя веснічкі, агароджу. А што ж яшчэ хаваецца за плотам гэтай прыгожай сядзібы?
Між тым гаспадар Рычард Каросцік прыпыняе справу, прыязна ўсміхаецца ў вусы і прызнаецца, што і за плотам яшчэ ёсць на што паглядзець. Ідзем па сцежцы, вымашчанай драўлянымі спіламі, і аглядаемся: акуратны “стажок” дроў, у палісадніку кветкі, пальмы з пластыку, драўляныя кампазіцыі. А гэта што? У гаспадарчай частцы панадворка, над дэкаратыўным млынком і шпакоўняй, узвышаюцца флюгеры-самалёты, а на адным з іх нават прымацаваны невялікі дзяржаўны сцяг. Вось гэта патрыятызм!
На развітанне фатаграфуем Рычарда Фляр’янавіча з сабакам Чыпам. Дзесяцігадовы чау-чау, “лахматы леў”, ці сабака-кампаньён, як яго яшчэ называюць, смела глядзіць у аб’ектыў, а гаспадар туліць да сябе вернага сябра і прызнаецца, што ствараць усялякія прыгожыя рэчы для яго не ў абавязак, а ў радасць, і захапленне гэта падтрымлівае ўся сям’я.

img_1055 img_1042

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Докшыцы. Завулак Інтэрнацыянальны. Бліз паўдня. Каля дома №3, абнесенага зялёным металапрофілем, мужчына шчапае дровы. Замахваецца жылістай рукой з сякерай і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика