Метэаролагі прагназуюць у наступныя дні па Нясвіжскім раёне воблачнае з праясненнямі надвор’е, амаль кожны дзень — ападкі.
Сёння да 20 градусаў цяпла ўдзень, вечарам — +14…+16 са знакам “+”. Воблачнасць прагназуецца суцэльная, без праясненняў, магчыма навальніца. У пятніцу слупок пакажа тыя ж +18…+20 °C удзень, вечарам — да +17 °C. Будзе воблачна, з праясненнямі, удзень магчымы кароткачасовы дождж.
У суботу жыхароў Нясвіжчыны чакае пагаршэнне надвор’я: разам з ападкамі прыйдзе паўночны вецер 6 — 9 метраў за секунду, парывы якога будуць дасягаць 14 м/с.
Дзённая тэмпература складзе +17…+19 °C, уначы — да +14 °C. У нядзелю слупок тэрмометра крышку апусціцца: днём — максімальна 18 градусаў цяпла, а ноччу — толькі +8…+10 са знакам “+”, але ападкаў у гэты дзень Белгідраметэацэнтр нам не прагназуе.
У панядзелак і аўторак — воблачна з праясненнямі і дажджы на працягу дня. Тэмпература складзе +14…+16 °C удзень і +10…+13 °C вечарам.