На аўтазапраўцы ў Ваўкавыску загарэлася "Газель" (фота). 21.by

На аўтазапраўцы ў Ваўкавыску загарэлася "Газель" (фота)

17.05.2018 11:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: mchs.gov.by

Зранку 16 траўня ваўкавыскім ратавальнікам прыйшло паведамленне, што на заправачнай станцыі на вуліцы С.Панковай загарэлася "Газель". 

Супрацоўнікі МНС прыбылі на месца выкліку праз 4 хвіліны і неадкладна пачалі тушыць аўтамабіль. На ліквідацыю пажару ім спатрэбілася каля чвэрці гадзіны. Агонь пашкодзіў маторны адсек і салон, часткова — лакафарбавае пакрыццё аўтамабіля.

Па словах кіроўцы, ён ехаў з цэнтральнага вузла сувязі Ваўкавыска ў аддзяленне сувязі Свіслачы. Перад рэйсам заехаў на АЗС, каб заправіць аўтамабіль газам. Пасля запраўкі завёў рухавік і пачуў гучны хлапок. Мужчына не разгубіўся і ад'ехаў ад заправачнай станцыі, а толькі потым выклікаў ратавальнікаў.

Спецыялісты высвятляюць прычыну пажару. Мяркуецца, што яго маглі прывесці парушэнні правілаў эксплуатацыі газавага абсталявання альбо электраабсталявання аўтамабіля.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: mchs.gov.by Зранку 16 траўня ваўкавыскім ратавальнікам прыйшло паведамленне, што на заправачнай станцыі на вуліцы С.Панковай загарэлася "Газель".  Супрацоўнікі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика