Пінск, якога ўжо няма
18.05.2018 10:56
—
Разное
|
Паўстагоддзя таму, ў 1968 годзе, першы беларускі кардынал Казімір Свёнтак зняў і агучыў дакументальную стужку “Пінск – сталіца Палесся”. У свой час фільм адлічбаваў менскі рэжысёр Юры Гурулёў, пасля чаго ён стаў дасяжны шырокай аўдыторыі. Гісторык-краязнаўца Эдвард Злобін кажа, што стужка Свёнтка пра Пінск – гэта ўнікальны артэфакт: – Унікальныя кадры, дзе мы можам убачыць горад, якога ўжо няма. Вельмі важныя яго каментары. Ён зрабіў панарамны здымак горада са званіцы. Зняў уезд у Пінск з розных бакоў. Гэта вельмі цікава. Зараз усё кардынальна змянілася. Рабіць здымкі і відэа-запісы – гэта было ўлюбёным хобі Казіміра Свёнтка. Пасля ягонай смерці ўся фатаграфічная спадчына кардынала была перададзена духавенству касцёла ў Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паўстагоддзя таму, ў 1968 годзе, першы беларускі кардынал Казімір Свёнтак зняў і агучыў дакументальную стужку “Пінск – сталіца Палесся”. У свой час фільм...
|
|