Мае мары. 21.by

Мае мары

22.05.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фінал конкурсу дзіцячага жывапісу сярод навучэнцаў гарадскіх і сельскіх школ  “Мае мары” прайшоў у Петрыкаве 19 мая. Арганізатарам выступіла менеджар сервіснага пункта абслугоўвання 98 Oriflame Галіна Трыфанава.

B5Tr1dQQQpk

Удзельнікам прапанавалася намаляваць на паперы фармату А2 ці А3 сваю мару. Пераможцаў выбіралі пры дапамозе адкрытага галасавання. Так, кожны жадаючы мог аддаць свой квіток за дзве работы.

Малюнкі, якія вывесілі на сцяне школы мастацтваў, сабралі шмат народу. Супакойвае, што з марамі і фантазіяй у дзяцей усё добра. А хіба павінна быць інакш?

mL7rworhRgw

Хтосьці з дзяцей марыць стаць капітанам уласнага карабля, хтосьці стаць зоркай. Знайшліся і тыя, хто думае пра вяселле.

–  Такое мерапрыемства мы паспяхова правялі 7 гадоў назад, – падзялілася арганізатар, мастацкі кіраўнік школы жывапісу Галіна Трыфанава. – Я звярнула ўвагу, што дзеці чакаюць падобных мерапрыемстваў. Таму мы вырашылі, што надышоў той самы час.

Oosl6CHpFO0

Удзельнікоў было шмат – свае працы выставілі 32 навучэнцы, 9 з якіх  атрымалі дыпломы І ступені: Аліна Жукавец, Ксенія Хулуп, Вера Мікша, Кірыл Берднік, Людміла Карповіч, Марыя Кудравец, Дар’я Міцура, Дзіяна Упатава.

Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі ад касметычнай кампаніі “Oriflame”.

Мы заўсёды рады аднадумцам і будзем удзячны падтрымцы нашай ідэі жыхарамі горада і раёна.

На лета запланавалі шмат цікавага, сачыце за навінамі. Пачнём з конкурсу малюнкаў “Прывітанне, лета!” для ўсіх узростаў. Прыём работ у фармаце А3 ці А2 да 10 чэрвеня. Тэхніка выканання не абмежавана. Падрабязней можна даведацца, звярнуўшыся па тэлефоне 8-029-320-82-29.

Н. ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фінал конкурсу дзіцячага жывапісу сярод навучэнцаў гарадскіх і сельскіх школ  “Мае мары” прайшоў у Петрыкаве 19 мая. Арганізатарам выступіла менеджар сервіснага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика