Як выконваюцца патрабаванні
24.05.2018
—
Разное
|
Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна праведзена праверка выканання арганізацыямі АПК раёна патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і Дырэктывы № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», заканадаўства па забеспячэнні захаванасці маёмасці сельскагаспадарчых арганізацый, спынення фактаў безгаспадарчасці, нерацыянальнага выкарыстання матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў, забеспячэння працоўнай дысцыпліны і бяспечных умоў працы ў ходзе вясенніх палявых работ у 2018 годзе. Сумесна з супрацоўнікамі РАУС праведзены маніторынг арганізацый АПК раёна па ўказаных пытаннях, а таксама наконт устанаўлення фактаў раскамплектавання ці адсутнасці тэхнікі, забеспячэння кіраўнікамі гэтых арганізацый уліку і эфектыўнага выкарыстання сельскагаспадарчай тэхнікі. Выяўлены рад парушэнняў і недахопаў. Так, у ААТ «Агранёманскі», ААТ «Жацерава», ААТ «Дзераўное», ААТ «Радзіма Дзяржынскага», СГФ «Аталезь-агра», ААТ «Рочавічы» і ААТ «Рубяжэвічы» адказнымі асобамі працяглы час не прымаліся неабходныя меры па рамонце і аднаўленні сельскагаспадарчай тэхнікі, дапускаецца эксплуатацыя тэхнікі, належным чынам не пастаўленай на бухгалтарскі ўлік гаспадаркі. У ААТ «Дзераўное» і ААТ «Радзіма Дзяржынскага» выяўлены факты частковага раскамплектавання сельскагаспадарчай тэхнікі і агрэгатаў, у СХФ «Аталезь-агра» зусім адсутнічала 8 адзінак тэхнікі, якія стаяць на бухгалтарскім уліку. У ходзе наглядных мерапрыемстваў таксама выяўлены парушэнні ў адносінах да вартавой аховы і тэхнічнай умацаванасці машына-транспартных паркаў і малочнатаварных фермаў у ААТ «Аграёманскі», ААТ «Жацерава», СГФ «Аталезь-агра», ААТ «Вішнявецкі-агра», ААТ «Радзіма Якуба Коласа», ААТ «Рубяжэвічы», ААТ «Каганец», ААТ «Шашкі», ААТ «Рочавічы», ААТ «Радзіма Дзяржынскага», ААТ «Налібакі Агра» і ААТ «Вялікі Двор». Недагляд у гэтай важнай справе стварае ўмовы, што садзейнічаюць крадзяжам матэрыяльна-таварных каштоўнасцяў, у тым ліку запчастак, механізмаў, вузлоў сельскагаспадарчай тэхнікі. За перыяд правядзення веснавых палявых работ выяўлена 20 фактаў знаходжання працаўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый раёна на рабочым месцы ў рабочы час у стане алкагольнага ап’янення. Указаныя парушэнні і недахопы ў дзейнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна сведчаць аб неналежным выкананні службовымі асобамі, у тым ліку службай Дзяржаўнага тэхнічнага нагляду, кантрольных функцый у даным кірунку. Па выніках праверкі пракуратурай раёна 26.04.2018 старшыні Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта ўнесена прадстаўленне аб ухіленні парушэнняў патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы», а таксама заканадаўства аб захаванасці ўласнасці, прычын і ўмоў, што ім садзейнічаюць. Яўгеній АСОСАЎ, памочнік пракурора Стаўбцоўскага раёна Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратурай Стаўбцоўскага раёна праведзена праверка выканання арганізацыямі АПК раёна патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 «Аб мерах па... |
|